Зоркі турбізнесу ўзышлі над Беларуссю. Што далей?

01.11.2010

 - Мнения

Автор: Сергей Плыткевич


Зоркі турбізнесу ўзышлі над Беларуссю. Што далей?

Конкурс “Зорка турбізнесу”, які арганізаваў і правёў наш партал, адышоў у гісторыю. Мы прачыталі ўсе водгукі і меркаванні пра наша мерапрыемства, пра ўдзел у ім кожнай з фіналістак, выслухалі розныя парады і прапановы.

Конкурс “Зорка турбізнесу”, які арганізаваў і правёў наш партал, адышоў у гісторыю. Мы прачыталі ўсе водгукі і меркаванні пра наша мерапрыемства, пра ўдзел у ім кожнай з фіналістак, выслухалі розныя парады і прапановы. Мы вельмі ўдзячныя ўсім тым прадстаўнікам беларускага турыстычнага бізнесу, а таксама фірмам, кампаніям і прадпрыемствам, якія падтрымалі нашу ідэю. Асобнае дзякуй фіналісткам, якія не пабаяліся выйсці на вялікую сцэну. Разумеем, што зрабіць гэта было нялёгка, як і прайсці весь шлях да фінала. Шмат чаго яны і мы даведаліся пра сябе ад самых розных інтэрнэтных ананімаў, але такая рэакцыя на жаданне перамагчы, зрабіць крок наперад, на жаль, у нашым грамадстве назіраецца вельмі часта. І людзі смелыя, рашучыя павінны быць гатовы яе вытрымаць.

Мы, напрыклад, ужо думаем пра арганізацыю конкурсу ў наступным годзе. І калі зараз мерапрыемства праводзілася без аніякага фінансавання, то адразу пасля яго завяршэння ад некалькіх турфірм паступіла прапанова стварыць апякунскі савет, каб павысіць статус і “зоркі”,  і ўсяго беларускага турбізнесу. Былі і іншыя пажаданні, але нам перад прыняццем рашэння хацелася б выслухаць усіх зацікаўленых прафесіяналаў.

Паважаныя сябры, магчыма, менавіта ваша прапанова зможа вырашыць лёс наступнай “Зоркі турбізнесу”! Мы гатовы і да крытыкі таксама! 

P.S. Репортаж с финала конкурса «Зорка турбізнесу» можно посмотреть здесь, а фото - в «Фотогалерее» портала.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах