https://www.traditionrolex.com/8
<div class="annot">Прэзентацыяй горада Полацка, што прайшла 29 лютага ў   Доме дружбы, распачаўся шэраг культурных мерапрыемстваў, прысвечаных   святкаванню 1150-годдзя з часу заснавання горада</div>

Як паведамляе «Культура»:

Прэзентацыяй горада Полацка, што прайшла 29 лютага ў Доме дружбы, распачаўся шэраг культурных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 1150-годдзя з часу заснавання горада.

Імпрэза, якая сабрала прадстаўнікоў міністэрстваў, пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі,знакамітых палачан, творцаў ды самую разнастайную публіку, сваёй мэтай ставіла папулярызацыю Полацка як горада, які можа пахваліцца не толькі сваёй багатай культурнай спадчынай, але і прывабнымі інвестыцыйнымі магчымасцямі.

Старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк у прэзентацыі праектаў развіцця славутага поліса прадставіў Полацк горадам не толькі мінулага, але і цяперашняга. Макет пабудовы новай інфраструктуры вакол яго славутасцей – Сафійскага сабора, тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ды іншых помнікаў – прадэманстраваў турыстычны патэнцыял «бацькі гарадоў беларускіх», святыні якога, вядомыя далёка за яго межамі, нарэшце, могуць атрымаць належнае рэкрэацыйнае атачэнне. «Запрашаем усіх наведаць Полацк не толькі ў дзень яго народзінаў, які адбудзецца 25 мая, але і ў любы час, – падсумаваў Аляксандр Пазняк. – Мы адкрыты для кантактаў».

1

Вечар дапоўнілі выступленні творчых калектываў, а таксама прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча «Я - ад дрэва твайго лісток».

– Полацк быў першым горадам, які я наведаў у Беларусі, – падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля прэзентацыі з карэспандэнтам «К» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь доктар Стоян Еўціч. – Мне ён вельмі спадабаўся. А, як кажуць у нас у Сербіі, першае каханне ніколі не забываецца... І таму пасля імпрэзы я абавязкова наведаю яго ўвесну...

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гун Цзяньвэй таксама не застаўся абыякавым да «Горада музеяў».

– Усё пачутае на імпрэзе ўразіла мяне каласальна! – сказаў ён нашаму карэспандэнту. – Мне захацелася больш прачытаць і даведацца пра гэты горад, бо ў ім, я зразумеў, – карані беларускай культуры. Хацелася б, каб і дэлегацыя кітайскага пасольства больш пра яго дазналася. Мы павінны туды паехаць...

Яшчэ спадар Гун Цзяньвэй агучыў і прапанову аб пошуку горада-пабраціма Полацка ў Кітаі: «Чаму ў Наваполацка такі партнёр ёсць, а ў Полацка няма?» – зазначыў ён.

https://www.traditionrolex.com/8