https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выданне стала ўнікальным адразу пасля выхаду, бо такіх кніг, што падрабязна распавядалі б пра кожны дом і асобных яго жыхароў старажытнага горада, яшче не было створана, па словах, у краінах вакол Беларусі</p>

Як паведамляе сайт Беларускія рэгіянальныя навіны:

Кніга «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» ад сямі гродзенскіх аўтараў: Алесь Госцеў, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Саяпін, Ігар Лапеха, Янка Лялевіч, Ігар Трусаў – пабачыла свет 6 красавіка.

Выданне стала ўнікальным адразу пасля выхаду, бо такіх кніг, што падрабязна распавядалі б пра кожны дом і асобных яго жыхароў старажытнага горада, яшче не было створана, па словах, у краінах вакол Беларусі.

Навукоўцы спадзяюцца, што гэта выданне надалей дапаможа захаваць старажытны цэнтр Гродна, у якім больш за 600 будынкаў мусяць стаць помнікамі архітэктуры. Менавіта пра гэтыя будынкі і ідзе размова ў кнізе. Па словах Ігара Трусава, у ёй сабрана дастаткова гістарычнага матэрыяла, каб кожны будынак, апісаны тут, зрабіць помнікам архітэктуры, і каб ён ахоўваўся дзяржавай.

01

02

03

«Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы» пабачыла свет дзякуючы выдавецкай ініцыятыве «Гарадзенская бібліятэка» і змяшчае больш за 350 старонак, аформленых як апісаннем, так і шыкоўнымі фатаздымкамі. Кніга мусіць стаць дапаможнікам не толькі краязнаўцам і гісторыкам, але і любому жыхару альбо госцю горада над Нёманам.

https://www.traditionrolex.com/8