https://www.traditionrolex.com/8
<p>Маршрут пачынаецца ад вёскі Знаменка, што ў Брэсцкім раёне, і пралягае да мястэчка Уладава. Дапаможнік змяшчае не толькі гістарычна-геаграфічныя характэрыстыкі, але і карты, фотаздымкі, апісанне памятных мясцін</p>

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

У Брэсце выдадзены турыстычны дапаможнік для падарожжаў па рэзервату «Прыбужскае Палессе».

«Забытае памежжа» – так назвалі выданне яго ўкладальнікі. Маршрут пачынаецца ад вёскі Знаменка, што ў Брэсцкім раёне, і пралягае да мястэчка Уладава. Дапаможнік змяшчае не толькі гістарычна-геаграфічныя характэрыстыкі, але і карты, фотаздымкі, апісанне памятных мясцін.

Адзін з аўтараў, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Андрэй Абрамчук адзначыў, што аматарам падарожжаў не хапае інфармацыі, і гэта маленькі ўнёсак у развіццё турызму:

– Паказаць тое, што побач. Найдалейшая кропка ад Брэста, вёска Тамашоўка, якая знаходзіцца на адлегласці 60 кіламетраў, гэта даволі блізка. На самой справе мы вельмі мала ведаем аб тым, што традыцыйнае захавалася ў гэтым рэгіёне, што там ёсць, апроч рэстарана «Космас» у Тамашоўцы, альбо сучасных атэляў ці базы адпачынку на Белым возеры.

Спонсарам выдання з'яўляецца пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі, якое ўжо падтрымала шэраг праектаў, звязаных з развіццём айчыннага турызму.

Юрась Палескі

https://www.traditionrolex.com/8