10 чэрвеня (панядзелак) у галерэі «Ў» і кнігарні «Логвінаў» (праспект Незалежнасці 37А) – вялікая прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» на некалькіх мовах.

Бяруць удзел:

Джым Дынглі – перакладчык, прафесар Лонданскага ўніверсітэта

Уладзімір Арлоў і Зьміцер Герасімовіч, аўтары кнігі

Вольга Калацкая, рэдактар англійскага выдання

Зьміцер Санько, рэдактар беларускага і рускага выданняў

На дудзе зайграе Яўген Барышнікаў.

У продажы новыя выданні «Краіны Беларусі» па-беларуску і ў перакладах на англійскую і рускую мовы. Якраз да прэзентацыі выйшла другое выданне фаліянту «Вялікае Княства Літоўскае». У кожнай кнізе - 2 тысячы ілюстрацый.

Чакаюцца сюрпрызы.

Пачатак а 19.00.

Уваход вольны.