https://www.traditionrolex.com/8
<p>Калі ў вас няма шэнгенскай візы, то для набыцця квітка вам неабходна папярэдне зарэгістравацца на падачу дакументаў у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі</p>

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» выпускае альбом «Грай» — гэта будзе першая кружэлка гурта, запісаная цалкам на беларускай мове, паведамляе «Наша Нiва».

У альбом увойдзе 12 песень, дзесяць з якіх ужо выходзілі на дысках «Ляпісаў» апошняга перыяду, які пачаўся з «Капітала». Пры гэтым гурт запісаў і дзве абсалютна новыя беларускамоўныя песні.

Адзіны канцэрт з беларускай праграмай адбудзецца 30 лістапада ў Вільні на Siemens Arena.

У Беларусі квіткі на канцэрт «Грай» можна набыць толькі ў офісе агенцтва «Шаблі»: Мінск, вуліца Калініна, 22–8 (з 9.00 да 17.00 гадзін у працоўныя дні). Кошт: 200 тыс. руб. (танцпол), 250–300 тыс. руб. (трыбуны).

Калі ў вас няма шэнгенскай візы, то для набыцця квітка вам неабходна папярэдне зарэгістравацца на падачу дакументаў у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі на даты з 16 верасня па 20 лістапада (электронны запіс на сайце пасольства). Жыхары Брэсцкай і Гродзенскай абласцей рэгіструюцца і падаюць дакументы ў Генеральным консульстве Літоўскай Рэспублікі ў Гродне ў гэтыя ж тэрміны.

1

ЮУ

https://www.traditionrolex.com/8