Прэзентацыя адбудзецца 23 кастрычніка ў 13.45.

 

Мінску даўно гэтага не хапала. Горад даўно гэтага чакаў. Гэтаксама як і госці сталіцы былі б рады пракаціцца па шырокіх праспектах Мінска, нырнуць у яго закуткі і дворыкі, слухаючы пра драмы і перамогі, гісторыі і гісторыйкі, што мелі месца ў іх. Сапраўды, экскурсія на роварах мае значныя перавагі над іншымі відамі экскурсій: мабільная, хуткая, вёрткая, яна незалежная ні ад пробак на дарогах, ані ад усё больш дарагога паліва. Лішнім будзе казаць пра карысць для здароўя экскурсантаў і экалогіі горада.

«Ровар асаблівы від транспарту, адзначае велагід Раман Абрамчук. Раварыст можа засунуць свой нос у такія закуткі горада, якія з’яўляюцца недаступнымі для пешай або аўтобуснай экскурсіі. На ровары можна пад'язджаць да нашмат большай колькасці аб'ектаў, знаёміцца са знакавымі аб'ектамі горада ў непасрэднай блізкасці. Гэта знаёмства з гарадской прасторай на іншым, больш глыбокім узроўні».

І вось ужо бліжэйшай вясной у Мінску стартуе праграма «Вясёлы ровар», якая ўключае велатуры для ўсіх ахвотных: аглядная экскурсія для гасцей сталіцы на розных мовах, тэматычныя і аўтарскія экскурсіі для мінчукоў. Асаблівы акцэнт на экскурсіях на замежных мовах будзе зроблены ў траўні 2014 падчас Чэмпіянату свету па хакеі. Арганізатарам экскурсій выступае Раман Абрамчук (экскурсавод, гід-перакладчык, сталы аўтар газеты «Туризм и отдых», часопіса «Архитектура и строительство» і  інш.), які перад гэтым неаднаразова браў удзел у якасці велагіда ў «Фэсце экскурсаводаў» і ў праграме Velocity, ініцыяванай мабільным аператарам Velcom.

romannn@tut.by

+375 29 704-00-18

Вконтакте, Facebook – Раман Абрамчук, Мінск