https://www.traditionrolex.com/8
<p>Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 22 жнiўня ўвёў у зварот залатую  памятную манету «М.  Агiнскi» намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 900,  масай 1,00 г, дыяметрам 12,00 мм</p>

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 22 жнiўня ўвёў у зварот залатую памятную манету «М. Агiнскi» намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 900, масай 1,00 г, дыяметрам 12,00 мм, паведамляецца на афіцыйным сайце.

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: у цэнтры — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, па крузе — геаметрычны арнамент; надпiсы: уверсе па крузе — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе — намiнал 10 рублёў i год чаканкi: 2011, злева — проба сплаву; справа — знак манетнага двара Польшчы.

Рэверс: у цэнтры — партрэт беларускага, польскага i расiйскага палiтычнага дзеяча, вядомага кампазiтара М. Агiнскага; унiзе — факсiмiле подпiс: Micha? Kleofas Ogi?ski.

Манета адчаканена на АТ «Манетны двор Польшчы» якасцю «пруф». 2000 штук.

Памятная манета, выпушчаная ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацёжным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковая да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

https://www.traditionrolex.com/8