<p>У зале абласной бібліятэкі імя Карскага адбылася прэзентацыя адразу трох кніг Віктара Саяпіна</p>

У зале абласной бібліятэкі імя Карскага адбылася прэзентацыя адразу трох кніг Віктара Саяпіна.

«Пешшу па Ажэшка і Савецкай», «Гісторыя гарадзенскіх плошчаў» , «Парк Жылібера і заапарк Каханоўскага» – новыя кнігі з серыі «ХронаГродна», дзе, па словах аўтара, сабрана шмат цікавых фактаў з гісторыі горада, якія да гэтага часу былі невядомыя шырокай публіцы.

Кнігі цікавыя яшчэ і тым, што ў кожнай вельмі шмат фота, якія адлюстроўваюць пасляваенны Гродна.

 

Як паведаміў аўтар, на гэтых кнігах серыя «ХронаГродна» не заканчваецца:

 

 - Прэзентацыя наступных дзвюх кніг запланавана ў сакавіку. Пятая кніга ў серыі будзе пра грамадскі транспарт Гродна. Гэта гісторыя з’яўлення першых таксі, аўтобусаў, тралейбусаў, воднага транспарта, а таксама гісторыя гродзенскага аэрапорта.

Другая кніга (шостая ў серыі) – гісторыя страчаных помнікаў архітэктуры (Фара Вітаўта, палац Радзівілаў, царква Аляксандра Неўскага).

Яшчэ адну цікавую кнігу пра няздейсненыя праекты архітэктараў я запланаваў у сёмай у серыі. У ёй я распавяду чытачу пра зусім іншую Гародню, у якой мы маглі б жыць, калі б гэтыя праекты ажыццявіліся.

На прэзентацыі прысутнічала першая настаўніца, класны кіраўнік, аднакласнікі, а таксама першы чытач усіх кніг Віктара Юр’евіча – унук Данік.