https://www.traditionrolex.com/8
<p>Клубу вышывальшчыц «Сузор'е», які аб'яднаў жанчын розных узростаў і прафесій, больш за восем гадоў. За гэты час клубам было праведзена каля 30 праектаў, і ад выставы да выставы можна назіраць рост майстэрства вышывальшчыц, прымяненне імі новых тэхнік да стварэння работ, якія радуюць усіх, хто неабыякавы да гэтага віду творчасці.</p>

Па словах кіраўніка клуба Наталлі Сак, «выставу гэтую ў поўнай меры можна назваць чароўнай, бо нездарма кажуць, што вышывальшчыцы бачаць свет праз вушка іголкі і для іх усё звычайнае ператвараецца ў чароўны свет! Свет гэты створаны на кавалачках тканіны пры дапамозе маленькай іголачкі і рознакаляровых нітачак! Але як шмат кветак і адценняў, як шмат дзіўных і незвычайных сюжэтаў можна тут убачыць! Кожная праца – гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй, любоўю і жаданнем зрабіць нашае жыццё дзіўным і прыгожым!».

Выстава падрыхтавана пры падтрымцы мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Выстава будзе доўжыцца да 23 сакавіка 2016 г. 

Дзе:  Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, вул. Крапоткина, 44

https://www.traditionrolex.com/8