У Беластоку прэзентуюць праект, які распавядае гісторыю польска-беларускага памежжа ў старых фотаздымках

11.12.2013 - Презентации

У Беластоку прэзентуюць праект, які распавядае гісторыю польска-беларускага памежжа ў старых фотаздымках

Прэзентацыя адбудзецца 15 снежня. Дзеля стварэння ўнікальнага альбома, удзельнікі фотаэкспедыцыі наведалі сем мясцовасцей: Кляшчэле і Гарадок у Польшчы, Сапоцкіна, Лунна, Воўпу, Ваўкавыск і Камянец у Беларусі. Праглядзелі прыватныя архівы больш за 40 сем’яў, скапіравалі больш за 2300 здымкаў, паведамляе «Твой стыль».

Фатаграфічная археалагічная экспедыцыя на польска-беларускае памежжа была рэалізавана ў межах праграмы «Супольныя польска-беларускія дзеянні 2013» Міністэрства замежных спраў Польшчы. Аўтарам праекта з’яўляецца Асацыяцыя па культурніцкай адукацыі Widok.

Унікальныя старыя фотаздымкі, сабраныя падчас фотаэкспедыцыі, відэазапісы падарожжа на польска-беларускае памежжа можна знайсці на старонцы www.albom.pl. Храналагічная дакументацыя падарожжа змешчана таксама на старонцы ў Facebook.

Мастацкім падсумаваннем праекта будзе кніга фотаздымкаў, якую можна будзе пабачыць падчас прэзентацыі ў Беластоку 15 снежня. Плануецца, што ў Беларусі таксама адбудзецца прэзентацыя праекта. Пра дату і месца прэзентацыі арганізатары паведамяць дадаткова.

Рубрики: Презентации

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах