У Мінску правялі незвычайную экскурсію на рэтрааўтобусе

26.05.2014 - Презентации

Автор: Павел Каралёў, гісторык, музеязнаўца, экскурсавод


У Мінску правялі незвычайную экскурсію на рэтрааўтобусе

17 мая гэтага года (на Ноч музеяў) у Мінску адбылася даволі нестандартная экскурсія па гістарычных мясцінах. Арганізатарам гэтай ідэі выступіла суполка беларускіх энтузіястаў, якую каардынуе беларускі прадпрымальнік Алег Гапановіч.

Ідэя арганізатараў была ў тым, каб паказаць Мінск мінулага. Але спосаб для гэтага быў абраны самы незвычайны: усе удзельнікі былі запрошаны ў падарожжа на сапраўдным аўтобусе мадэлi канца 1960-х гг. вядомага Паўлаўскага аўтамабільнага завода, i каб падтрымаць дух гісторыі, арганізатарам прыйшлося не толькі набыць аўтобус, але за некалькі месяцаў адрамантаваць савецкі рарытэт.

Між іншым, менавіта на гэтым заводзе некалі былі распрацаваны серыйныя мадэлі, якія перавозілі пасажыраў многіх савецкіх гарадоў. Сёння такіх аўтобусаў у Мінску ўжо не ўбачыць. Аднак на пілотнай экскурсіі (праводзілася для сяброў, знаёмых, усiх тых, хто падтрымаў арганiзатараў i дапамагаў чым мог) такая вандроўка з поспехам адбылася.

Экскурсію праводзіў гісторык, вядомы знаўца Мінска Іван Сацукевіч. Маршрут вандроўкі пралягаў па наступных вуліцах і плошчах: плошча Незалежнасці (былая Леніна), Няміга, М. Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава, Калініна, пр. Незалежнасці (раней Леніна) і інш. Вандроўка была не толькі пазнавальнай, але і вельмі інфарматыўнай. У салоне аўтобуса быў змешчаны тэлевізар (нядзіва для многіх сучасных турыстычных аўтобусаў), аднак  гэта быў тэлевізар савецкага часу, па якому трансліраваліся выявы старога Мінска, што таксама ў пэўнай ступенi можна назваць «ноў хаў» арганiзатараў. Вандроўка праходзіла ў атмасферы савецкіх часоў, але расповед пра навакольныя мясціны ахопліваў не толькі савецкі перыяд, але і ранейшы час, што дазваляла ўдзельнікам падарожжа зразумець змены эпох горада.

Арганізатары вандроўкі сцвярджаюць, што Мінск самы незвычайны горад у свеце. Прынамсі, ён адзін з самых малавядомых для саміх яго жыхароў. З гэтым цяжка не пагадзіцца. Таму падобныя экскурсіі могуць палепшыць веданне ўласнага горада, выклікаць увагу мінчукоў да сваёй гісторыі. Прынамсі, апошняе ўжо адбылося. Бо магчымасць ўбачыць аўтобус канца 1960-х у Мінску, падчас экскурсii на якiм дэманструюцца фотаздымкi Мiнска па рэтратэлевiзары, ды яшчэ з экскурсаводам на першым плане, нікога не пакіне абыякавым, заставіць прызадумацца.

Такім чынам, турыстычны рэтрааўтобус здзейсніў першы свой маршрут па своеасабліваму колу Мінска. Павольны рух, цікавыя гісторыі, прыемная кампанія спадарожнікаў... Не дзіва, што, як падалося, экскурсiя ўразiла ўсiх удзельнiкаў.

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах