https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку.</p>

Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней  каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой.

Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагоддзе гарантуем.

Збор групы  каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку камвольнага камбіната)
Неабходны велаліхтар!
Арганізатар – майстэрня экскурсій «Менскі велашпацыр»
Падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by

Уваход: 7,00 (70 000) руб. папярэдне,
10,00 (100 000) руб.  у дзень экскурсіі,
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры

https://www.traditionrolex.com/8