https://www.traditionrolex.com/8

Сярод кніг, брашур, буклетаў і паведамленняў ў СМІ па тэматыцы “Кальварыйскі пантэон” (гл. Адпаведныя тэксты Анатоля Грыцкевіча, Адама Мальдзіса, Алы Сакалоўскай, Вольгі Бабковай, Віктара Жыбуля, Алега Дзярновіча, Адама Глобуса і іншых) выданне Аляксея Шалахоўскага “Кальварыя. Гісторыя і сучаснасць”, безумоўна, займае сваё адметнае месца. Яно – як своеасаблівы дадатак да прац названых папярэднікаў у гэтай тэме. Адначасова гэта выданне – яшчэ і добры прыступак для стварэння фундаментальнай кніжкі пра адну са святынь нашага горада і краіны таксама, дзе былі б пададзены не толькі канстатацыя наяўнасці пахавання тут той ці іншай неардынарнай асобы, а разам з гэтым – аб’емная інформацыя пра жыццё і дзейнасць той асобы. Тым больш, што да гэтага амаль заклікае добры верш Зміцера Бартосіка “Кальварыя”, які папярэднічае асноўнаму (як тэкставаму, так і ілюстрацыйнаму) зместу выдання.

Цікавым для чытача, а для аўтара – узнёсла-карысным -- з’яўляецца тое, што ён, як кажуць, напаў на жывы мінулы след  сваёй сваячкі – Ружы Рэут.

Выданне, фігуральна кажучы, праілюстравана на вышэйшым пілатажы фотаздымкамі аўтара і Алеся Рэзнікава. А вокаладка – звыш усякай пахвалы.

Выйшла “Кальварыя. Гісторыя і сучаснасць” ў гэтым годдзе, літаральна днямі, у сталічным выдавецтве “Ковчег”.

 

https://www.traditionrolex.com/8