Выйшла кніга заснавальніка Дзятлаўскага краязнаўчага музея

06.11.2013 - Презентации

Выйшла кніга заснавальніка Дзятлаўскага краязнаўчага музея

У Мінску ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшла з друку кніга «Народжаны вечнасць тварыць» заслужанага настаўніка Беларусі, краязнаўца, заснавальніка Дзятлаўскага краязнаўчага музея Міхася Петрыкевіча (1913–1999). Кнігу сабраў, уклаў, напісаў прадмову да яе і каментар Сяргей Чыгрын са Слоніма.

Выхад кнігі прымеркаваны да 100-годдзя Міхася Петрыкевіча, які сёлета адзначыла грамадскасць Дзятлаўшчыны, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У кнігу ўвайшлі гісторыка-краязнаўчыя артыкулы Міхася Петрыкевіча, напісаныя ў розны час, а таксама пісьмы да яго і ўспаміны людзей, якія са спадаром Міхасём сябравалі і ведалі яго пры жыцці. У прыватнасці, у кнізе надрукаваны ўспаміны Уладзіміра Калесніка, Адама Мальдзіса, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Васько і іншых вядомых асоб.

Шмат у кнізе апублікавана лістоў да Міхася Петрыкевіча ад Максіма Танка, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка, Васіля Струменя, Максіма Рыльскага, Анатоля Іверса, Зоські Верас.

Дзве прэзентацыі кнігі запланаваны сёлета на Наваградчыне і ў Дзятлаве.

Ігар Жук

Фота region4.by

Рубрики: Презентации


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах