https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Вёска Быстрыца, што знаходзіцца на рацэ Віліi, лічыцца адной з найстарэйшых у Беларусі. Яе называюць гістарычным сэрцам Астравеччыны, лёс вёскі цесна звязаны з Ягайлам ды Вітаўтам.</strong></p>

З 1407 г. Быстрыца належала Вітаўту і была цэнтрам Быстрыцкай воласці, а ў першай палове XVI стагоддзя паселішча было рэзiдэнцыяй Віленскага ваяводы. Быстрыца – адзіны населены пункт Астравеччыны, які быў пазначаны на карце, выдадзенай у 1613 г. у Амстэрдаме.

Изображение 1

У 1390 годзе кароль Ягайла заснаваў тут касцёл i кляштар, таму сёлета ў вёсцы адзначылі вялікую дату – 625 гадоў прысутнасці каталіцтва, а заадно і першай пісьмовай узгадкі паселішча.

Урачыстую Святую Імшу адслужыў біскуп Казімір Велікаселец, паведамляе 28 чэрвеня Радыё «Рацыя». На запрашэнне ксяндза-пробашча Казіміра Ляховіча на фэст прыехалі іншыя рыма-каталіцкія i ўніяцкія святары. У часе службы біскуп удзяліў мясцовым парафіянам Сакраманту Канфірмацыі.

Изображение 2

Пасля Святой Імшы адбыўся канцэрт з удзелам мiнскіх хароў «Голас душы», «Чырвоныя макі». Адмыслова на фэст таксама прыехаў творчы калектыў з БДУ «Тутэйшая шляхта».
 
Для жыхароў Быстрыцы застацца каталікамі было не так проста – пасля паўстання Каліноўскага мясцовы касцёл перарабілі на царкву. Каталікам касцёл вярнулі толькі ў 1926 годзе, а ўжо савецкая ўлада спрабавала забраць храм пад нерэлігійныя патрэбы. Аднак мясцовыя вернікі не аддалі касцёла – усе гады савецкай улады храм дзейнічаў пры адсутнасці святароў.
 
Изображение 3
 
З супрацьлеглага боку вёскі знаходзіцца крынічка, асвечаная ў 1921 г. у гонар прыняцця Канстытуцыі 3 Мая 1791 г. Згодна з мясцовым паданнем, вада з гэтай крынічкі спрычынілася да вяртання зроку аднаму жаўнеру, што праходзіў праз Быстрыцу. У нядаўнім часе побач з крынічкай збудавалі капліцу Святога Яна Хрысціцеля, якога вельмі шануюць мясцовыя парафіяне. Дзень народзінаў святога Яна (24 чэрвеня) святкуюць нароўні з парафіяльным святам – Узвышэннем Святога Крыжа (14 верасня). А ў бочным алтары Быстрыцкага касцёла змешчаны абраз Хрышчэння Езуса ў Ярдане.
 
Изображение 4
 
Изображение 5
 
Изображение 6
 
Изображение 7
 
Изображение 8
 
Изображение 9
 
Изображение 10
 
Изображение 11
 
Изображение 12
 
Изображение 13
 
Изображение 14
 
Изображение 15
 
Паводле Радыё «Рацыя»
https://www.traditionrolex.com/8