ОПРОС

другие опросы

Какой дебют окажется самым удачным по итогам летнего сезона 2012 года?

  • Итальянского региона Апулия
  • Греческого острова Корфу
  • Греческого острова Тасос
Результаты
Loading ...

План дзеянняў па перадачы невыкарыстоўваемых сядзіб, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці і малых гарадах

18.01.2012

Спіс гістарычных сядзіб, якія ўвайшлі ў План дзеянняў па перадачы невыкарыстоўваемых сядзіб, што знаходзяцца ў сельскай мясцовасці і малых гарадах

Уласнік пазначаны па стане на 20 снежня 2011 г.

 

Брэсцкая вобласць

 

1. Палац у в. Паланечка Баранавіцкага раёна. Уласнік – аддзел адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.

 

2. Палац у в. Высокае Камянецкага раёна. Уласнік – упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

 

3. Палац у в. Грымяча Камянецкага раёна. Уласнік  – СП ТАА «ВэскоБел», перададзены ў 2011 г., мэта перадачы – турызм.

 

4. Сядзіба Рэйтанаў у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна. Уласнік – Начаўскі сельскі Савет.

 

5. Сядзіба ў в. Каштанаўка Пружанскага раёна. Уласнік – аддзел культуры Пружанскага райвыканкама.

 

Віцебская вобласць

 

6. Сядзіба Ю. Бішшэўскага ў аграгарадку Лынтупы Пастаўскага раёна. Уласнік – СТАА “Глорыя 777”, перададзены ў 2010 годзе, мэта перадачы – турызм.

 

7. Сядзібны дом мастака А. Ромера ў в. Каралінава Пастаўскага раёна. Уласнік – аддзел адукацыі Пастаўскага райвыканкама.

 

8. Комплекс былой сядзібы «Нізгалава» ў в. Двор Нізгалава Бешанковіцкага раёна. Уласнік – аддзел адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама, КСГУП «Нізгалава».

 

9. Сядзібны комплекс у в. Опса Браслаўскага раёна. Будынак выстаўлены на аўкцыён, папярэдні ўласнік – Рэспубліканскае таварыства інвалідаў.

 

10. Сядзібны комплекс у в. Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёна. Уласнік – аддзел адукацыі Браслаўскага райвыканкама.

 

11. Фрагменты былой сядзібы ў в. Вопытная Верхнядзвінскага раёна. Уласнік – ААТ «Верус».

 

12. Былы кляштарны шпіталь у г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна. Уласнік – каталіцкая суполка.

 

13. Сядзібны дом у в. Азярцы Глыбоцкага раёна. Уласнік – РУП УПСГ «Азярцы».

 

14. Сядзібны дом комплекса былой сядзібы «Беліца» ў в. Пляма Сенненскага раёна. Уласнік – БУГСП «Пламя».

 

Гомельская вобласць

 

15. Палацава-паркавы ансамбль: палац, фантан, альтанка, парк, гаспадарчыя і вытворчыя прыбудовы ў г. Нароўля. Уласнік – аддзел культуры Нараўлянскага райвыканкама, ААТ «Чырвоны мазыранін». Ансамбль уключаны ў Дзяржаўную праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010–2015 гг.

 

16. Фрагменты парка ў в. Харомцы Акцябрскага раёна. Уласнік – Парэчкоўскі сельскі Савет.

 

17. Парк у в. Брынёў Петрыкаўскага раёна. Уласнік – ЭЛПГ «Ляскавічы»; перададзены Нацпарку «Прыпяцкі» і выкарыстоўваецца для турыстычнага абслугоўвання.

 

18. Парк у в. Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна. Уласнік – ЭЛПГ «Ляскавічы»; перададзены Нацпарку «Прыпяцкі» і выкарыстоўваецца для турыстычнага абслугоўвання.

 

19. Парк у в. Забалоцце Рагачоўскага раёна. Уласнік – Забалоцкі сельскі Савет.

 

20. Парк у в. Кісціні Рагачоўскага раёна. Уласнік – Кісцінёўскі сельскі Савет.

 

21. Фрагменты былой сядзібы «Барысаўшчына»: дом, парк у в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна. Уласнік – Барысаўшчынскі сельскі Савет.

 

22. Фрагменты ансамбля былой сядзібы: дом, стайня, фрагменты парку ў в. Рудакоў Хойніцкага раёна. Уласнік – Стралічаўскі сельскі Савет.

 

Гродзенская вобласць

 

23. Былая сядзіба ў в. Падароск Ваўкавыскага раёна. Уласнік – ДСГУП «Падароск», у 2011 годзе аб’ект выстаўляўся на аўкцыён.

 

24. Былая сядзіба ў в. Краскі Ваўкавыскага раёна. Уласнік – расійскі бізнесмен Вадзім Селіхаў; сядзіба перададзена ў 2009 годзе, мэта перадачы – турызм.

 

25. Палацава-паркавы комплекс у в. Свяцк Гродзенскага раёна. Уласнік – ААТ «Санаторый «Азёрны»; перададзены ў 2009 годзе, мэта перадачы – турызм.

 

26. Комплекс былой сядзібы ў в. Усялюб Навагрудскага раёна. Уласнік – УАЗ «Навагрудская цэнтральная раённая бальніца».

 

27. Комплекс былой сядзібы ў в. Поразава Свіслацкага раёна. Уласнік – КФГ «Багудзенкі»; перададзена ў 2010 годзе з мэтай – турызм.

 

28. Комплекс былой сядзібы ў г.п. Жалудок Шчучынскага раёна. Уласнік – РУП «Конус».

 

Мінская вобласць

 

29. Фрагменты сядзібы «Двор»: фрагмент парка, вадаём, дзве канюшні, спіртзавод, валоўня, – у в. Вараўскога Барысаўскага раёна. Уласнік – РВУП «Папяровая фабрыка» Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў РБ.

 

30. Фрагменты былой сядзібы князёў Раманавых: фрагмент парка, ліпавая алея, вадаёмы, парадны двор з каменным флігелем, новы сядзібны дом, памятны валун – у в. Старабарысаў Барысаўскага раёна. Уласнік – аддзел культуры Барысаўскага райвыканкама.

 

31. Рэшткі былой сядзібы «Двор Стайкі» знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Стайкі Вілейскага раёна. Уласнік – РУП «Стайкі». Разглядаецца пытанне аб перадачы аб’екта прыватнай асобе для развіцця агратурызма.

 

32. Рэшткі былой сядзібы мастака Ф. Рушчыца ў в. Багданава Валожынскага раёна. Уласнік – Багданаўскі сельсавет.

 

33. Фрагменты палаца-паркавага ансамбля «Радзівілімонты» ў в. Чырвоная Зорка Клецкага раёна. Уласнік – Чырвоназоркаўскі сельсавет.

 

34. Фрагменты палаца-паркавага комплекса «Галынка»: руіны капліцы, фрагменты парка, руіны былых пабудоў – у в. Галынка Клецкага раёна. Уласнік – Галынскаўскі сельсавет.

 

35. Фрагменты комплекса былой сядзібы: дом, вадаёмы, фрагмент парка – у в. Туча Клецкага раёна. Уласнік – Тучанскі сельсавет, СГВФ «Туча» РУП «Мінск Крышталь». Аб’ект рыхтуюць да продажу праз аўкцыён.

 

36. Фрагменты комплекса былой сядзібы: рэшткі дома, ўязная брама, рэшткі гаспадарчых пабудоў – у в. Цясноўка Клецкага раёна. Уласнік – Нагорнаўская сярэдняя школа.

 

37. Фрагмент былой сядзібы: фрагмент парка, водная сістэма, вінакурня – у в. Бабоўня Капыльскага раёна. Уласнік – Бабаўнянскі сельсавет, КРСГУП «Бабоўня».

 

38. Сядзіба Э. Вайніловіча: уязная алея, рэшткі пасадак парка, сад, гумно – в. Дунаева Капыльскага раёна. Уласнік – Камсамольскі сельсавет, філіял «Лакнея» УП «Прыёрлізінг».

 

39. Фрагменты комплекса былой сядзібы «Макраны»: рэшткі будынка малочнага завода, капліцы, царквы, вадаём, рэшткі алеі і парку – у в. Чырвоная Дубрава Капыльскага раёна. Уласнік – Семежаўскі сельсавет.

 

40. Сядзібна-паркавы комплекс у в. Ольшава Мядзельскага раёна. Уласнік – ТАА «Індустрыяльна-кансалтынгавая група» (Расія); аб’ект перададзены ў 2011 годзе пад інвестпраект для рэканструкцыі і прыстасавання пад гасцінічны комплекс.

 

41. Сядзібна-паркавы комплекс у  в. Шэметава Мядзельскага раёна. Уласнік – СГВК «Міжазёрны край».

 

42. Фрагмент былой сядзібы «Наруцэвічы» ХІХ стагоддзя ў в. Аношкі Нясвіжскага раёна. Уласнік – ТАА «Новае жыццё».

 

43. Фрагменты сядзібна-паркавага комплекса «Завушша» ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна. Уласнік – СГВК «17 Верасня». Маюцца два кандыдаты на пакупку з мэтай развіцця агратурызма.

 

44. Сядзіба канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў в. Завушша ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна. Уласнік – СГВК «17 Верасня».

 

45. Рэшткі фрагментаў былой сядзібы Даманскіх: парк, рэшткі мельніцы – у в. Заляддзе Слуцкага раёна. Уласнік – Ленінскі сельсавет.

 

46. Палацава-паркавы комплекс (апроч флігеля – маладзёжны цэнтр аддзела культуры Чэрвеньскага райвыканкама) у в. Раванічы Чэрвеньскага раёна. Уласнік – СГВК «Раванічы». Вырашаецца пытанне аб перадачы інвестару для стварэння культурна-турыстычнага комплекса.



БЛОГИ

Христофор Хилькевич

#
18.05.2012

Минск. Вечный город

В ХIХ веке Минск сравнивали с Римом, т.к. центры и того и другого расположены на семи холмах. Сегодня, с высоты всей истории Минска, мы имеем более веские основания называть его "Вечным городом"

(13), комментировать

Олег Павлов

#
14.05.2012

Чем не национальный символ?

Каков цвет Беларуси, или Картофельная наша душа

(4), комментировать

Светлана Пашик

#
06.05.2012

Фестиваль ретро автомобилей

В эти выходные в Минске прошел 5 международный фестивале ретро автомобилей «Bosch Ретро-Минск 2012»

(1), комментировать
все блоги
Online-бронирование авиабилетов

МАСТЕР-КЛАСС

#

Инна ДЕНИСИК

менеджер компании «ВЛП»

Тема:
Инна ДЕНИСИК, менеджер компании «ВЛП»: «Словения – Европа в миниатюре»

Альпийские горы и Адриатическое море, целебные источники, головокружительные водопады и ледниковые озера, средневековые скальные замки и карстовые пещеры, хвойные леса и субтропические заросли – все это великолепие можно отыскать на территории в десять раз меньше белорусской. В страну, которую называют Европой в миниатюре, в летнем сезоне 2012 года белорусских туристов приглашает компания «ВЛП»

...

ПРЕДЫДУЩИЕ ТЕМЫ

Все мастер-классы

ПОЗДРАВЛЯЕМ

Поздравляем Игоря Клевцова!

15 мая день рождения отмечает директор компании «АлатанТур» Игорь Клевцов

Все поздравления