03.05.2012 - Новости для профи / Объявления

Прафесіяналаў турызму запрашаюць прыняць удзел у першым з’ездзе экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі

У рабоце з`езда прымуць удзел экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, выкладчыкі ВНУ, метадысты і практыкі экскурсійнай справы

Праўленне Беларускага грамадскага аб`яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў прыняло рашэнне правесці 27-28 верасня 2012 года – у Сусветны дзень турызму – ПЕРШЫ З`ЕЗД ЭКСКУРСАВОДАЎ І ГІДАЎ-ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ. Месца правядзення з`езда: г. Мінск.

У рабоце з`езда прымуць удзел экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, выкладчыкі ВНУ, метадысты і практыкі экскурсійнай справы.

Расходы, звязаныя з праездам, пражываннем, харчаваннем удзельнікаў з`езда – за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Пражыванне: Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства вучнёўскай моладзі (РЦТіК). 220131, вул. Т. Лук’яновіча, 18. Кошт на 1 чал. 50–100 тыс.

Заяўку на ўдзел у з`ездзе і заказ пражывання аргкамітэт просіць накіроўваць да 01.09.2012 па адрасу: 220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 37-19. Тэл. 8029-575-79-98.

ЗАЯЎКА

Для ўдзелу ў першым з’ездзе экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

Прозвішча, імя, імя па бацьку________________________________________________

___________________________________________________________________________

Месца працы________________________________________пасада__________________

Хатні адрас_________________________________________________________________

Тэл.___________________________________м.___________________________________

Заказ пражывання 27.09.2012 РЦТіК ____________________________________________ 

Праграма правядзення з`езда экскурсаводаў

27.09.2012

10.30 – 11.45 – Регістрацыя дэлегатаў з`езда

12.00 – Пачатак работы з`езда

12.00 – 14.00 – Пленарнае пасяджэнне

14.30 – 19.30 – 20.00 Экскурсія ў музей матэрыяльнай культуры «Дудуткі»

28.09.2012

10.00 – 12.00 – Пленарнае пасяджэнне

Прыняцце рэзалюцыі з’езда

Месца правядзення з’езда будзе паведамлена дадаткова.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рубрики: Общественные Объединения


Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах