21.06.2012 - Новости для профи / Объявления

Беларускі камітэт ICOMOS запрашае на валанцёрскія летнікі

Беларускі камітэт ICOMOS – Міжнароднай рады па помніках і мясцінах – склаў спіс валанцёрскіх летнікаў, якія будуць ладзіцца па ўсёй Беларусі ў ліпені і жніўні 2012 года

Беларускі камітэт ICOMOS – Міжнароднай рады па помніках і мясцінах – склаў спіс валанцёрскіх летнікаў, якія будуць ладзіцца па ўсёй Беларусі ў ліпені і жніўні 2012 года.

У спісе прадстаўлены далёка не ўсе валанцёрскія ініцыятывы лета-2012, але тым не менш выбар дастаткова вялікі. Валанцёрам прапануецца ўзяць удзел, напрыклад, у аднаўленні Любчанскага замка ці добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол Гальшанскага замка. Таксама пад агульнай тэмай «Замкі Беларусі-2012» плануецца добраўпарадкаванне тэрыторыі сядзібы ХІХ стагоддзя Міхала Клеафаса Агінскага ў вёсцы Залессе і тэрыторыі замка ў Ружанах. Акрамя таго, валанцёры запрашаюцца да ўдзелу ў археалагічных раскопках на помніку эпохі мезаліта каля Бялынічаў у Магілёўскай вобласці, помнікаў каменнага і бронзавага вякоў каля вёсак Белая і Камянюкі ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці і на курганным магільніку Х–ХІ стагоддзяў каля вёскі Мілты Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Мерапрыемствы, аб’яднаныя тэмай «Крэўская ўнія-2012», уключаюць не толькі археалагічныя раскопы, але і прыборку тэрыторыі старых могілак, збор вуснай гісторыі, мастацкія пленэры, даследаванне і вызначэнне шляхоў далейшага захавання старажытнай забудовы і падрыхтоўку тэрыторыі Крэўскага замка да фестывалю. Таксама будзе арганізаваны асобны летнік «Крэва турыстычны», удзельнікі якога прымуць удзел у распрацоўцы веласіпедных турыстычных маршрутаў па рэгіёне.

Сярод валанцёрскіх ініцыятыў знойдуцца ідэі нават для тых, хто вымушаны застацца летам у горадзе. Грамадскае аб’яднанне «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» запрашае валанцёраў для пошуку дакументаў у архівах Мінска з мэтай распрацоўкі навукова-метадычных прапаноў па архітэктурных помніках Беларусі.

Поўны спіс валанцёрскіх спраў на лета 2012 года з раскладам, умовамі ўдзелу і кантактамі арганізатараў даступны на інтэрнет-старонцы беларускага камітэта ICOMOS.

Рубрики: Общественные Объединения


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах