Фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, пройдзе 22 чэрвеня ў Астравецкім раёне

13.06.2013 - Новости для профи / Объявления

Фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, пройдзе 22 чэрвеня ў Астравецкім раёне

Чакаюцца барды: Зміцер Бартосік і Таццяна Матафонава (Мінск), Віктар Шалкевіч (Гродна), Алесь Наркевіч (Вілейка), Андрэй Мельнікаў (Гомель), Ігар Высоцкі (Ашмяны), Алег Мізула (Жодзішкі), Кастусь Герашчанка (Пліса); паэты: Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла, Ігар Пракаповіч, Глеб Лабадзенка; гурты і выканаўцы: «1863» і Тарас Кучынскі-Паравы з Мінска, «Людзі на балоце» і Алесь Дзянісаў з Гродна, «Пава» і Юрась Панкевіч, «Альта Ментэ» і Кацярына Ваданосава, «Балцкі Субстрат» і Максім Іўкін з Мінска

22 чэрвеня ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці адбудзецца музычна-літаратурны фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Чакаюцца барды: Зміцер Бартосік і Таццяна Матафонава (Мінск), Віктар Шалкевіч (Гродна), Алесь Наркевіч (Вілейка), Андрэй Мельнікаў (Гомель), Ігар Высоцкі (Ашмяны), Алег Мізула (Жодзішкі), Кастусь Герашчанка (Пліса); паэты: Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла, Ігар Пракаповіч, Глеб Лабадзенка; гурты і выканаўцы: «1863» і Тарас Кучынскі-Паравы з Мінска, «Людзі на балоце» і Алесь Дзянісаў з Гродна, «Пава» і Юрась Панкевіч, «Альта Ментэ» і Кацярына Ваданосава, «Балцкі Субстрат» і Максім Іўкін з Мінска.

Таксама на фэсце вы пачуеце Язэпа Янушкевіча, Ірыну Лой, Сяргея Башлыкевіча, Людмілу Кухарэвіч, Ігара Сімбірова, Івана Драўніцкага, Алеся Цыркунова і пабачыце рыцараў клуба Freie Stadt («Вольны горад») з паказальным боем.

Месца правядзення – возера Кайміна. Каб даехаць да возера, трэба павярнуць з трасы Р45 (Полацк–Вільня)  ў вёску Вялікая Страча, праз 7 км у вёсцы Спонды збочыць на вёску  Кайміна Горная, і праз 4 км гравейкі вы ля возера.

Пачатак праграмы а 16-й, заезд пачынаецца а 13-й гадзіне.

Для тых, хто плануе на Каймінскім возеры заставацца да рання, будзе прапанаваны прагляд фільмаў.

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах