22 кастрычніка ў галерэі «Ў» адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай раману Марціновіча «Мова»

21.10.2014 - Новости для профи / Объявления

22 кастрычніка ў галерэі «Ў» адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай раману Марціновіча «Мова»

22 кастрычніка ў сталічнай галерэі «Ў» адбудзецца адкрыццё выставы твораў Наталлі Гарачай, прысвечанай ўяўнаму свету «Мовы», а таксама прэзентацыя рускамоўнага перакладу рамана, выдадзенага 34mag.net, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У імпрэзе возме ўдзел аўтар «Мовы»  Віктар Марціновіч:

– Гэта будзе проста арт-выстава, прысвечаная свету «Мовы». Будзе 12 вялікіх ілюстрацый, будзе сама мастачка, якая гэта рабіла.

Экскурсію па экспазіцыі правядзе сам аўтар рамана, які адмыслова для гэтай імпрэзы прыедзе з Вены, дзе ён зараз знаходзіцца ў трохмесячнай камандыроўцы.

Гэта будзе экскурсія не толькі па графічных выявах Наталлі Гарачай, але і па старонках «Мовы», – адзначыў Віктар Марціновіч.

Васіль Кроква

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах