22 верасня ў Мінску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Экскурсійна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды і развіцця нацыянальнай культуры»

18.04.2016 - Новости для профи / Объявления

Автор: Аддзел інфармацыі


22 верасня ў Мінску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Экскурсійна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды і развіцця нацыянальнай культуры»

Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, Інстытут гісторыі НАН Беларусі запрашаюць у Год культуры і 20-годдзя БГАЭіГП прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Экскурсійна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды і развіцця нацыянальнай культуры».

У рабоце канферэнцыі плануецца ўдзел вучоных, выкладчыкаў ВНУ, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, метадыстаў і практыкаў экскурсійнай справы, краязнаўцаў, кіраўнікоў турыстычныіх арганізацый, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і СМІ.

Дата правядзення: 22 верасня 2016 года

Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі , вул. Акадэмічная, 1

Праект парадку правядзення канферэнцыі:

10.3011.45 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;

12.0014.00 – плянарнае пасяджэнне канферэнцыі;

14.0014.40 – перапынак;

14.4017.30 – круглы стол на тэму «Прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы»;

17.3018.00 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы канферэнцыі.

Рабочыя мовы каферэнцыі: беларуская, руская.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас:

220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 37-19, тэл. 8-029-575-79-98.

У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, тэлефон, электронны адрас, тэму выступлення (калі плануецца).

Аплата праезду, пражывання, харчавання ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.

АРГКАМІТЭТ

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах