Конкурс на стварэнне лагатыпу праграмы мерапрыемстваў у Беларусі, прысвечаных стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны

03.05.2014 - Новости для профи / Объявления

Конкурс на стварэнне лагатыпу праграмы мерапрыемстваў у Беларусі, прысвечаных стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны

Галоўны прыз – Samsung Galaxy Tab 3! Апошні дзень падачы здымкаў на конкурс – 14 мая 2014, паведамляе Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

З 2014 па 2016 гады ўдзельнікі Partnership, у тым ліку пасольствы Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Чэхіі, Венгрыі і ЗША ў Беларусі, прадставяць праграму культурных мерапрыемстваў, якая дазволіць тысячам беларусаў даведацца болей пра жыццё падчас Першай сусветнай вайны, а таксама пра яе значэнне ў сучасным свеце.

Запрашаем вас стварыць цікавы і арыгінальны лагатып, які будзе выкарыстоўвацца на выставах, кінафестывалях і іншых мерапрыемствах. Лагатып павінен адлюстроўваць канцэпцыю праграмы мерапрыемстваў: у цэнтры падзей будзе моладзь, што дазволіць умацаваць памяць пра падзеі вайны і дапаможа маладым людзям лепей зразумець яе падзеі і ўплыў у сусветным маштабе. Таму лагатып павінен злучаць у сабе тэмы памяці, моладзі і асветы ў рамках святкавання стагоддзя з пачатку Першай сусветнай вайны.

Галоўны прыз – Samsung Galaxy Tab 3!

Дасылайце вашы дызайны (не больш за пяць) у фармаце jpeg з кароткім апісаннем (па жаданні) на беларускай, рускай ці англійскай мове (не больш за 80 слоў) на адрас

ww1logocontest@gmail.com

У электронным паведамленні пазначце ваша імя, прозвішча, дату нараджэння і кантактны тэлефон. На конкурс прымаюцца толькі арыгінальныя творы ўдзельнікаў.

Апошні дзень падачы здымкаў на конкурс – 14 мая 2014.

Пераможца будзе абраны журы амбасад – удзельніц Partnership.

Вам не трэба быць прафесійным дызайнерам, дастаткова праявіць фантазію! Жадаем поспехаў!

 

Рубрики: Конкурс

Страны: Франция Беларусь Чехия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах