«Менск – горад мастацтваў»: унікальная экскурсія з Сяргеем Харэўскім

27.09.2014 - Новости для профи / Объявления

«Менск – горад мастацтваў»: унікальная экскурсія з Сяргеем Харэўскім

Беларускі калегіум запрашае 28 верасня на сяброўскую вандроўку «Менск – горад мастацтваў» з Сяргеем Харэўскім, паведамляе «Наша Нiва».

Лёсы якіх слынных мастакоў звязаныя з Менскам? Мы пабачым адрасы, дзе жылі й працавалі творцы розных эпох:

Юзаф Пешка і Юзаф Азямблоўскі, Валянцін Ваньковіч і Фердынанд Рушчыц, Міхаіл Кікоін і Хаім Суцін, Уладзіслаў Стрэмінскі і Мэір Аксельрод, Оскар Марыкс і Натан Альтман. Дзе быў праведзены першы ў СССР публічны мастакоўскі пэрфоманс? Дзе быў забіты мастак і выдатны руплівец захавання гісторыка-культурнай спадчыны Лявон Баразна? Дзе адбываліся сходы славутай суполкі мастакоў-дысідэнтаў «На паддашку»?

А таксама: лёсы геніяў і злачынцаў, менскія падзямеллі й адрасы БНР, трагедыі й святыні.

Праводзіць мастацтвазнаўца і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі.

Збор 28 верасня (нядзеля) а 10.30 ля Ратушы (пл. Свабоды, 2а), ля карэты губернатара.

Працяг экскурсіі – 2 г. 30 хв. (з карэкцыяй на стан надвор’я).

Вандроўка не носіць камерцыйнага характару. Удзел у ёй абсалютна бясплатны.

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах