Нацыянальнае агенцтва па турызму ў падтрымку дабрачыннай акцыі «Беларускі турызм – беларускім дзецям» запрашае турыстычныя кампаніі да ўдзелу

10.12.2015 - Новости для профи / Объявления

Нацыянальнае агенцтва па турызму ў падтрымку дабрачыннай акцыі «Беларускі турызм – беларускім дзецям» запрашае турыстычныя кампаніі да ўдзелу

Гэта акцыя ініцыявана сацыяльным праектам «Ад сэрца да сэрца».

На працягу снежня 2015 – студзеня 2016 г. супрацоўнікі і кліенты вашай турыстычнай кампаніі могуць далучыцца да гэтай дабрачыннай акцыі і паўдзельнічаць у любым зручным для вас фармаце:

Спосаб да ўдзелу № 1:

На працягу снежня 2015 г. усталяваць у офісе вашай кампаніі так званую «скрыню дабрыні», куды супрацоўнікі і кліенты могуць збіраць падарункі, пажадана з таго спісу патрэб, які вы бачыце ніжэй:

-? канцтавары (альбомы, каляровая папера, картон, гуашь, фламасцеры, алоўкі, клей ПВА ці клей-аловак, гафрыраваная папера)

-? сродкі гігіены (зубная паста, шчоткі, мыла, шампуні, пральны парашок Аўтамат, падгузнікі дзіцячыя памеры ад № 3 да № 6, падгузнікі дарослыя Seni № 6)

-? цацкі (настольныя гульні, пазлы, ракеткі для настольнага тэнісу, мячы для фітнесу)

-? шкарпэткі памеры ад 18 да 40, панчохі рост ад 122 і вышэй

-? дзіцячы абутак (і зімні, і сандалі, і кеды) памеры ад 30 і вышэй

-? прысмакі (цукеркі, печыва, вафлі, шакаладкі і г.д.).

Для перадачы сабраных падарункаў кантактаваць з вядучым спецыялістам  Нацыянальнага агенцтва па турызму Марынай Пархімчык: +375 29 610-25-72.

Спосаб да ўдзелу № 2:

У крамах гандлёвай сеткі «Суседзі» г. Мінска на працягу снежня 2015 г. будуць праходзіць акцыі па збору падарункаў. Супрацоўнікі вашай турыстычнай кампаніі могуць далучыцца да іх у якасці валанцёраў. Акцыі будуць праходзіць па наступных графіках:

11 снежня – 16.0021.00 крама «Суседзі» Даўгінаўскі тракт, 178

12 снежня – 12.0020.00 крама «Суседзі» Даўгінаўскі тракт, 178

18 снежня – 16.0021.00 крама «Суседзі» вул. Дуніна-Марцінкевіча, 11 (каля рынка «Ракаўскі кірмаш»)

19 снежня – 12.00–18.00 00 крама «Суседзі» вул. Дуніна-Марцінкевіча, 11 (каля рынка «Ракаўскі кірмаш»).

Для ўдзелу ў гэтых акцыях кантактаваць з каардынатарам сацыяльнага праекту “Ад сэрца да сэрца” – Гаравіковай Юліяй +375 29 613 05 46

Спосаб да ўдзелу № 3:

Супрацоўнікі вашай турыстычнай кампаніі могуць далучыцца да паездак у дзіцячыя дамы і шпіталі разам з валанцёрамі сацыяльнага праекта «Ад сэрца да сэрца», падчас якіх будуць праводзіцца калядныя канцэрты для дзяцей-сірот, і вы зможаце павіншаваць дзетак назбіранымі падарункамі.

Спіс дзіцячых устаноў, якія плануецца наведаць у студзені 2016 г.:

-? Рэспубліканскі дзіцячы шпіталь медыцынскай рэабілітацыі ў Астрошыцкім Гарадку

-? Чэрвенскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў

-? Школа-інтэрнат г. Рудзенска

-? Спецыялізаваны дом дзіцяці г. Слуцка

Для ўдзелу ў паездках кантактаваць з валанцёрам «Ад сэрца да сэрца» Вікторыяй Дзямідавай: +375 29 625-19-00

Давайце рабіць дабро разам!!!

 

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах