Праграма канферэнцыi «Экскурсiйна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды i развiцця нацыянальнай культуры»

16.09.2016 - Новости для профи / Объявления

Праграма канферэнцыi «Экскурсiйна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды i развiцця нацыянальнай культуры»

Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, Інстытут гісторыі НАН Беларусі запрашаюць прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Экскурсiйна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды i развiцця нацыянальнай культуры». Канферэнцыя адбудзецца 22 верасня у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1).

ПАРАДАК ПРАЦЫ КАНФЕРЭНЦЫІ:

11.00 – 11.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;

11.30 – 14.00 – пленарнае пасяджэнне канферэнцыі;

14.00 – 14.40 – перапынак;

14.40 – 17.30 – круглы стол на тэму «Прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы»;

17.30 – 18.00 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы канферэнцыі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская

Рэгламент працы: даклады і выступленні – да 15 мін.

 

ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ

(11.30 – 14.00)

Мадэратар пленарнага пасяджэння:

Прывітальнае слова старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў перакладчыкаў Мікалая Чырскага

Прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Вячаслава Віктаравіча Даніловіча

Прывітальнае слова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Прывітальнае слова старшыні Рады Беларускага фонда культуры Уладзіміра Гілепа

Прывітальнае слова ТЭУП «Беларустурыст» Наталлі Шчапалкінай

ДАКЛАДЫ І ВЫСТУПЛЕННІ

- Шлях Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў у 20 гадоў

Мікалай Чырскі – старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

- Гісторыка-культурная спадчына Беларусі, паказ яе галоўных дасягненняў і культурных каштоўнасцей у экскурсіях

Вольга Ляўко – загадчык цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар

- Праблема самаідэнтыфікацыі беларусаў ва умовах шматвекавога ўзаемадзеяння культур і яе адлюстраванне ў музейнай і экскурсійннай дзейнасці

Сяргей Тарасаў – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска, член праўлення Беларускага камітэта па помніках і памятных мясцінах, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

- Гісторыя ВКЛ – адкрыцці, новыя ацэнкі, прыцягальныя моманты

Валянцін Голубеў – загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар

- Экскурсійна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды і развіцця нацыянальнай культуры Беларусі

Таццяна Хвагіна – намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, старшыня Пінскага аддзялення БГАЭіГП

- Нарматыўнае прававое забяспячэнне экскурсійнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь

Марына Масташова – Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

- История белорусской государственности: новые подходы в методологии и историографии

Николай Смехович – заведующий центром новой и новейшей истории Беларуси Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент

- Адраджэнне нацыянальнай гісторыі Беларусі і яе адлюстраванне ў экскурсіях

Сяргей Бусько – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры філасофіі і гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, экскурсавод, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

- Прапаганда помнікаў гісторыі і культуры ў турысцкіх даведніках, СМІ і на электронных рэсурсах. Стан і праблемы

Сяргей Плыткевіч – заснавальнік краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур», сайтаў www.planetabelarus,by, www.tio.by, дырэктар міжнароднага фонда падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор», аўтар фотаальбомаў «Нечаканая Беларусь», «Планета Беларусь» і ншых выданняў.

 

ПЕРАПЫНАК

(14.00 – 14.40)

 

КРУГЛЫ СТОЛ НА ТЭМУ

«ПРАФЕСІЙНАЕ МАЙСТЭРСТВА ЭКСКУРСАВОДАЎ І ГІДАЎ-ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ»

Мадэратар пленарнага пасяджэння:

Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы

Круглы стол вядзе намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Тамара Федарцова

Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў у сучасных умовах (cтан, праблемы, прапановы па ўдасканаленні)

Тамара Федарцова, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, экскурсавод, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

Магчымасці экскурсійнай справы ў фарміраванні мэтавай групы экскурсантаў з ліку дзяцей і моладзі для экскурсійна-пазнавальнага турызму

 Віталь Карнялюк, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы), экскурсавод

Міжнародны вопыт арганізацыі экскурсійнай работы. Прававое становішча экскурсаводаў, іх падрыхтоўка і кантроль за іх работай

Андрэй Дарагенскі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры правазнаўства і сацыяльна-гуманітарных дысціплін Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», экскурсавод, гід-перакладчык

Экскурсавод як носьбіт і папулярызатар гістарычных ведаў

Іван Сацукевіч, магістр гісторыі, асістэнт кафедры эканамічнай гісторыі (Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт), экскурсавод, даследчык урбананіміі і ўрбаністыкі Беларусі.

Інавацыйныя падыходы ў экскурсійнай справе

Аляксандр Варыкіш, дырэктар фонду «Краіна замкаў»

Міфалагізацыя турыстычнай прасторы, міфалагізацыя беларускай гісторыі: карысць і шкода

Раман Абрамчук, экскурсавод, гід-перакладчык

Гістарычная аб'ектыўнасць, талерантнасць і дыферынцыраваны падыход да розных катэгорый эамежных і беларускіх турыстаў і экскурсантаў: праблемы, спорныя пытанні, канфліктныя сітуацыі і шляхі іх вырашэння

Святлана Словік, старшы выкладчык, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

Асноўныя праблемы ў рабоце экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў на сучасным этапе

Элеанора Бабук, экскурсавод

Якасць экскурсій ва ўмовах нізкай патрабавальнасці, сезоннасці і іншых асаблівасцей на сучасным этапе экскурсійнай работы

Ларыса Карагодава, гід-перакладчык, кіраўнік курсаў падрыхтоўкі гідаў-перакладчыкаў Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

Павелічэнне патоку замежных турыстаў у Беларусь як фактар павышэння яе прыцягальнасці і міжнароднага аўтарытэта. Асабістае складаючае гіда-перакладчыка ва ўспрыняцці замежнымі турыстамі краіны і народа

Валянціна Ючанкова, гід-перакладчык, г. Віцебск

Фэст экскурсаводаў – значная падзея ў культурным жыцці Беларусі

Павел Каралёў, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, экскурсавод

Міжнародная сістэма он-лайн браніравання ІАТІ як механізм прасоўвання экскурсійных праграм па Беларусі на міжнародны рынак турыстычных паслуг

Таццяна Моніч, дырэктар ТАА «ІАТІ»

Кадравы аспект экскурсійна-пазнавальнага турызму Беларусі 20062016 гг.

Сяргей Бусько, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры філасофіі і гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, экскурсавод, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЗАВЯРШЭННЕ

РАБОТЫ КАНФЕРЭНЦЫІ

(17.30  18.00)

Просім да 25.10.2016 адправіць па электроннай пошце М.А. Чырскаму (micola.chyrski@tut.by) свае выступленні на канферэнцыі, адрэдагаваныя, вычытаныя і падрыхтаваныя для друку.

 

Рубрики: Экскурсоводам

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

14.09.2016 20:28
Лилия экскуосовод
ответить

Надо приходить с падарками?

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах