«Зялёная каманда» запрашае 22 кастрычніка на экасплыў па рацэ Іслачы

05.10.2016 - Новости для профи / Объявления

«Зялёная каманда» запрашае 22 кастрычніка на экасплыў па рацэ Іслачы

У 2013 годзе «Зялёная каманда» ўпершыню правяла акцыю па ачыстцы вярхоў’еў ракі Іслачы ад бытавога смецця. Чатыры гадзіны сплыву, па вадзе прайшлі ўсяго 6 км і мусілі скончыць, бо лодкі проста перапаўняліся сабраным пластыкам і шклом. З таго часу экасплывы сталі адной з самых лепшых традыцый фірмы. «Зялёная каманда» спрабуе праводзіць падобныя мерапрыемствы па два разы на год, кожны раз далучаюцаа новыя людзі, неабыякавыя да нашай Радзімы і прыроды. 

І сёння «Зялёная каманда» запрашае жадаючых на закрыццё воднага сезону-2016, на экасплыў па рацэ Іслачы.

Дата: 22 кастрычніка 2016 (субота) 
Што ад вас патрэбна: 
1.  Жаданне 
2. Самастойны даезд на месца старта (альбо па замове) 
3. Зарэгістравацца па тэлефоне +375 29 151-01-87, Вольга, ці даслаць заяўку на e-mail: info1@greenteam.by 
4. Пасля рэгістрацыі на працягу 3-х дзён зрабіць аплату за ўдзел у сплыве праз сістэму ЕРИП http://www.greenteam.by/be/raschet/ . Абавязкова даслаць фота квітанцыі. Узнос за ўдзел у сплыве
 20 BYN /персона (грошы пойдуць на тое, каб пакрыць сабекошт на арганізацыю, трансфер лодак, пальчаткі, мяшкі для смецця, вываз смецця) 
5. Падрыхтавацца да сплыву http://greenteam.by/uploaded/spisok_veshej.pdf 

Усім удзельнікам сплыву будуць выдадзены сертыфікаты на права абніжкі 10%, калі вы будзеце карыстацца паслугамі арганізацыі сплываў ад «Зялёнай каманды» воднага сезону 2017 года.

Рубрики: Активный Отдых

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах