Беларус навагодні: ад егіпецкіх вярблюдаў да санаторыяў у Сочы

21.12.2014 - Новости для профи / Турбизнес

Беларус навагодні: ад егіпецкіх вярблюдаў да санаторыяў у Сочы

Лыжны спуск пад бой гадзінніка ў Славаччыне, кнедлікі з куфлем чэшскага піва ў Празе ці Дзед Мароз пад ялінкаю ў Белавежскай пушчы – «Белсат» даведваўся, дзе беларусы сустрэнуць Новы год.

Банкеты, блінныя экскурсіі. Беларусь як унутраная Манголія

Попыт на шумную п'яную гулянку ў санях са Снягуркаю мінае. Беларус усё больш дбае пра дабрабыт і здароўе, якога і так амаль не засталося пасля навінаў пра чарговую зэдлікавую рэвалюцыю каля абменнікаў.

«Усе нашыя навагоднія туры па Беларусі, экскурсіі ды базы адпачынку прададзеныя. Часцей за ўсё бяруць дзесяцідзённыя туры ў санаторыі, у якіх падрыхтаваная адмысловая праграма: акрамя пуцёўкі ў кошт уваходзіць забаўляльная праграма, навагодні банкет, шоу, а 1 студзеня – праграма на адкрытым паветры, з блінамі ды гуляннямі», – распавяла намесніца дырэктара кампаніі «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» Вольга Гулюта.

Адпачываць у Беларусі ненашмат танней. Асноўныя кірункі ўнутранага святочнага турызму – санаторый «Азёрны», Бярэзінскі запаведнік, прыватныя сядзібы. Аднак попыт сёлета на навагоднія аздараўляльныя туры па Беларусі знізіўся, адзначаюць у «Фартуна-туры».

«Калі летась Літва хаця б прадавалася, то сёлета навагоднія туры ў нас вельмі слаба ідуць. Чаго нельга сказаць пра Егіпет. Карыстаецца ён попытам або не, але квіткоў ужо няма».

«По синему морю к зелёной земле»

Збегчы ад чорных будняў і валютных катаклізмаў можна і ў беларускія аздараўляльныя лячэбніцы за мяжою. Паводле дырэктара «Белінтурыста» Аляксей Стрэльчанкі, вольных пуцёвак практычна не засталося.

«Гэта зразумела: чалавек і лечыцца, і банкет адразу. Пуцёўкі ў беларускія санаторыі за мяжою даўно прададзеныя. Установы ёсць у Літве, Латвіі, Сочы, Крыме, Туапсе. Якраз такі зарубежныя беларускія санаторыі наведваюць пераважна беларусы. Цяпер вялікі попыт на Сочы – там і кошты нізкія».

Менавіта праз высокія кошты ўсплёску на замежныя экскурсійныя туры ў гэтым годзе не назіраецца, кажа Аляксей Стрэльчанка. Галоўным экзатычным канкурэнтам шампанскаму пад Эйфелевай Вежаю застаецца Егіпет.

«У далёкія туры, кшталту Рыму і Парыжу, ездзяць мала, але шмат хто кіруецца ў Польшчу і Літву. Традыцыйна шмат людзей едзе ў Егіпет. Цяпер з Менску ў Егіпет танней паляцець, чым паехаць аўтобусам у той жа Парыж. Раней шмат прадавалі Украіны: Трускавец, Моршын, Крым, але цяпер гэтага сегменту няма».

Магчыма, пасля чорнай пятніцы ахвотных на навагодні карагод дзе-небудзь, апрача чатырох сценаў з тазам аліўе і мандарынаў, стане яшчэ менш. Паводле працаўнікоў турыстычнага агенцтва «Putevki.by», акном у Еўропу для беларусаў сёлета былі Літва і Чэхія. Менавіта туды прадалі большасць навагодніх тураў.

«Летась былі туры ва Украіну, але ў гэтым – не арганізоўваем. Таксама людзі едуць на горналыжныя курорты – у Славаччыну і Польшчу. У сярэднім такі еўратур каштуе 300 еўраў на чалавека».

ДР

Рубрики: Направления Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах