Дэлегацыя Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» наведала Францыю

25.02.2015 - Новости для профи / Турбизнес

Дэлегацыя Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» наведала Францыю

3 16 па 22 лютага 2015 делегацыя Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ”Нясвіж“ на чале з дырэктарам Клімавым С.М. наведала Францыю з мэтай усталявання сувязяў з нашчадкамі роду Радзівілаў у Францыі, а таксама развіцця супрацоўніцтва з французскімі замкавымі музейнымі комплексамі.

Падчас візіту былі наведаны замкі Шамбор, Рашкот, Мантрэзор, Шанційі і праведезены переагаворы з іх кіраўніцтвам. Дасягнуты дамоўленасці аб канкрэтных відах супрацоўніцтва: абмен экспазіціымі і дэлегацыямі экспертаў.

Былі праведзены сустрэчы з Ізабэль д’Арнано і Мары Рэ, праўнучкамі Марыі Дароты дэ Касцелян Радзівіл. Музею-запаведніку ”Нясвіж“ перададзена кніга з замку Рашкот – радавога замку Марыі Дароты дэ Касцелян Радзівіл.

Як чакаецца, у наступным годзе некаторыя экспанаты з наведанных французскіх музеяў-замкаў будуць часова передадзены беларускаму боку і выстаўлены ў экспазіцыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ”Нясвіж“. Таксама экспанаты з музея ”Нясвіж“ будуць выстаўлены у французскіх музеях.

Візіт беларускай дэлегацыі быў арганізаваны пры падтрымцы беларускага Пасольства у Францыі, беларускай мастачкі Ірыны Котавай, якая пражывае ў Францыі, і французскага пісьменніка Крыстофа Левалуа, які працуе над кнігай-біяграфіяй Марыі дэ Касцелян Радзівіл. Кніга-біяграфія ў 2015 годзе плануецца ды выдання музеем-запаведнікам ”Нясвіж“.

Рубрики: Сотрудничество

Страны: Франция Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах