«Гатэлі, якія будавалі да чэмпіянату, улетку запоўнілі на 20–40%»

24.08.2014 - Новости для профи / Турбизнес

«Гатэлі, якія будавалі да чэмпіянату, улетку запоўнілі на 20–40%»

Гасцініцы за 180 долараў на суткі гатовыя засяліць адразу 50 чалавек, а здымныя кватэры па 45 долараў – нарасхват, «на сёння месцаў няма, на заўтра – не факт».
«Сярэдні кошт без сняданка – 200 долараў, але на групу знікжі», – абяцаюць у новым гатэлі Renaissance, куды Еўрарадыё спрабуе засяліць дэлегацыю з 50 чалавек. Месцаў у гасцініцы на 267 нумароў напрыканцы жніўня хапае.
 

Пяцізоркавы «Пекін» пасля чэмпіянату па хакеі скінуў кошты. Засяліцца ў стандартны нумар на акцыі можна было за 118 долараў. Але ў верасні цану зноў збіраюцца павышаць.

«Запаўняльнасць у першыя месцы працы была задавальняючая. Цяпер на верасень ужо ёсць ранняе браніраванне. У верасні пачынаецца добры сезон, з добрай загрузкай, тады мы павышаем кошты», – расказваюць у гатэлі.

«Пекін» гатовы засяліць адразу 50 чалавек, але ў стандартныя нумары па 180 долараў толькі 10 чалавек, астатнія ў нумары даражэй – за 190 на суткі. Падчас хакейнага чэмпіянату сюды сялілі за 280 долараў на суткі.

У «Прэзідэнт-Гатэлі» напаўняльнасць улетку да 40%. Кошты пасля чэмпіянату тут таксама ўпалі, на акцыі нумар на дваіх можна зняць за 198 долараў. У разгар чэмпіянату па хакеі нумар тут каштаваў ад 248 долараў.

Bonhotel на 3 зоркі мае ўлетку больш за 50% напаўняльнасці. Нумар на аднаго каштуе 69 еўра за суткі.

«Мы не задзіралі кошты, таму запаўняльнасць вышэйшая за сярэднюю ў нас, больш за 50% напаўняльнасць, сёння каля 80%», – апісваюць у адміністрацыі гатэля.

«Сёння ўсе кватэры здадзеныя, тэлефануйце заўтра. Кватэры ад 45 долараў за суткі ёсць у любым раёне», – адразу адказваюць, калі спрабуем зняць кватэру на суткі. Тут з напаўняльнасцю ўсё оk.

Але па наступнай абвестцы кватэру недалёка ад цэнтра на выходныя ўсё ж знаходзім, на пятніцу ўжо няма.

«Цяпер шмат людзей прыязджае, расіяне едуць у асноўным. Але на выхадныя будзе кватэра», – тлумачыць гаспадыня.

Гатэлі завысілі кошты, але з кватэрамі іх параўноўваць нельга, кажа рэдактар газеты «Турызм і адпачынак» Лілія Кобзік:

«Гатэль – гэта сервіс, кватэры ёсць па ўсім свеце. Яны не канкурэнты. Але наша бяда, што ў нас гэта змяшалася, чалавек хоча ехаць у гатэль, але калі бачыць кошты – здымае кватэру. Але раўняцца варта на суседнія краіны, з якімі можна канкурыраваць», – тлумачыць Лілія Кобзік. Па яе звестках, новыя гатэлі ў Мінску засяляюцца ўлетку на 20–40% у залежнасці ад кошту.

«Гатэлі ў Мінску заселеныя ўлетку больш чым на 50», – агучваюць ва ўпраўленні спорту і турызму Мінгарвыканкама. Агулам да хакейных спаборніцтваў у Мінску планавалі збудаваць 14 новых гасцініц. Але пабудавалі не ўсе: «Кемпінскі» каля цырка так і не адкрыўся. Забраніраваць там нумар на сайце кампаніі нельга.

Рубрики: Гостиницы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах