ФОТАКОНКУРС КАЛЯДНАЙ ПАШТОЎКІ «ТАМ, ДЗЕ ЗДЗЯЙСНЯЮЦЦА МАРЫ!»

Увага!  

ФОТАКОНКУРС  КАЛЯДНАЙ паштоўкі «Там, дзе здзяйсняюцца мары!»

 

  • Сумесны праект авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі» і партала ТIO.by

 

Запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе ўсіх, хто мае добры настрой, думае пра светлую будучыню і гатовы павіншаваць усіх знаёмых і незнаёмых людзей на нашым сайце. Тэматыка віншаванняў неабмежаваная. Галоўнае – каб яна мела дачыненне да падарожжаў, авіяпералётаў, Новага года, Калядаў і свята ўсіх закаханых – Дня Святога Валянціна.

Арганізатары і журы фотаконкурса асабліва спрыяльна будуць ставіцца да тых фотавіншаванняў, у якіх будуць адлюстраваны найпрыгажэйшыя мясціны Еўропы! 

Адлюструйце ў сваіх творчых працах свае самыя патаемныя мары!

 Галоўны прыз – два авіяквіткі ў сталіцу Аўстрыі – Вену!

Лепшыя фотапрацы таксама будуць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі.  

Фотаздымкі прымаюцца на конкурс з 12 снежня па 12 лютага 2012 года.   

Ацэньваць працы ўдзельнікаў будуць у два этапы: спачатку галасаванне ўсіх зарэгістраваных наведвальнікаў сайта ТIO.BY. Пасля гэтага ў паўфінал праходзіць 50 работ, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, а таксама 25 работ, абраных журы.

Лёс пераможцы ў фінале вызначыць прафесійнае журы.

Вынікі конкурсу мы абвесцім 1 сакавіка – у дзень нараджэння газеты «Туризм и отдых».

Урачыстае віншаванне адбудзецца ў офісе авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі».

Стаць удзельнікам нашага конкурсу вельмі проста:

1) адбярыце найлепшыя фотаздымкі, зробленыя на азначаную тэматыку (колькасць фота ад аднаго ўдзельніка – да 10)

2) памер файлаў мусіць быць не больш за 300 Kb, па большым баку – не больш за 1000 px.

3) размясціць іх ў раздзеле ФОТАКОНКУРС  «Там, дзе здзяйсняюцца мары» сайта ТIO.by самастойна (кіраўніцтва па размяшчэнні фота).

Калі ласка, не забывайце пазначыць наступную інфармацыю:

  • ПОЎНАЕ ІМЯ АЎТАРА
  • НАЗВУ РАБОТЫ
  • КАНТАКТЫ АЎТАРА

Калі вы самі не адважваецеся прыняць удзел у конкурсе, заходзьце на наш сайт,  атрымлівайце асалоду ад фотаздымкаў і аддавайце голас за тыя працы, якія спадабаліся вам найбольш!  


Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах