<p>Адыходзіць аўтобус будзе  па аўторках у 12.00. Адпаведна, з Мюнхена з 31  мая па 29 верасня дадатковы рэйс  будзе выконвацца па чацвяргах у 13.00</p>

Як паведамляе «Звязда»:

З 29 мая па 29 верасня па маршруце Мінск—Мюнхен будуць выконвацца дадатковыя рэйсы адпраўленнем з Мінска ад АВ «Цэнтральны».

Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», адыходзіць аўтобус будзе па аўторках у 12.00. Адпаведна, з Мюнхена з 31 мая па 29 верасня дадатковы рэйс будзе выконвацца па чацвяргах у 13.00. Для выканання гэтых рэйсаў будуць задзейнічаны аўтобусы маркі «МАЗ-251» умяшчальнасцю на 40 месцаў.

На прадпрыемстве нагадалі, што рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск—Мюнхен пастаянна выконваюцца адпраўленнем з Мінска па серадах, пятніцах, нядзелях. З Мюнхена, адпаведна, яны выконваюцца па пятніцах, нядзелях і аўторках.