<p>Страты не паддаюцца падлікам. У замку, які рэстаўравалі на працягу больш за дзесяць гадоў, знаходзіліся каштоўныя калекцыі мэблі і зброі</p>

Як паведамляе рэсурс radyjo.net:

 Катастрафічны пажар знішчыў адзін з найбольш каштоўных помнікаў культуры Славакіі – гатычны замак Красна Горка на поўдні краіны. Страты не паддаюцца падлікам. У замку, які рэстаўравалі на працягу больш за дзесяць гадоў, знаходзіліся каштоўныя калекцыі мэблі і зброі.

Пажар пачаўся на даху замка. Драўляныя бэлькі правальваліся ўнутр, знішчаючы пакоі з аўтэнтычнымі сярэднявечнымі інтэр’ерамі. Частку экспанатаў удалося ўратаваць. Невядома, ці была выратаваная ікона Краснагорскай Дзевы Марыі, да якой ладзяцца паломніцтвы са ўсёй Славакіі і замежжа. Прычынай пажара называюць выпал травы вясковымі хлопцамі. Агонь перакінуўся на дах замка.

Замак Красна Горка быў пабудаваны ў XIV веку і лічыўся адным з найлепшых музеяў Славакіі.