https://www.traditionrolex.com/8
<p>Госці з Беларусі шырока прадстаўлены на кірмашы</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

На Падляшскім турыстычным кірмашы прадстаўлена больш за 70 удзельнікаў з Беласточчыны і іншых рэгіёнаў Польшчы. Свае турыстычныя прапановы прэзентуюць турагенцтвы, лакальныя турыстычныя арганізацыі, а таксама паасобныя гарады, паветы ды гміны. 

Прадстаўнікі Нараўкі і Гарадка заахвочваюць разнастайнасцю агратурыстычных прапаноў. На кірмашы прысутнічаюць таксама прадстаўнікі Літвы ды Беларусі. Літоўцы сярод іншага прадстаўляюць санаторый у Друскеніках і славуты замак у Троках.

Прадстаўнікі ж Беларусі прэзентуюць Гродзеншчыну, адзначае намеснік старшыні Гродзенскага дэпартамента спорту і турызма Міхаіл Кажура:

– Тут прадстаўлена ўся Гродзеншчына і яе ваколіцы: Ліда, Навагрудак, Мір і Ваўкавыск. Асобна ў нас прадстаўлены турыстычны парк «Аўгустоўскі канал». У мінулым годзе было прынята 1300 турыстаў з Польшчы. Існуе таксама папярэдняя дамова паміж урадам Беларусі і Польшчы аб стварэнні воднага памежнага пераходу.

Як адзначыла старшыня Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі Ядвіга Дамброўская, госці з Беларусі таксама шырока прадстаўлены на кірмашы:

– Гэты Падляшскі турыстычны кірмаш ужо сёмае па ліку мерапрыемства, на ім прадстаўлена і Гродна, прысутнічае афіцыйная дэлегацыя, гродзенская экспазіцыя займае дзевяць метраў, таксама на кірмашы прысутнічаюць іншыя госці з Беларусі. 

Падчас турыстычнага кірмашу адбудзецца шэраг канферэнцый, адной з тэм якіх будзе трансгранічны веласіпедны турызм у Беларусі і Польшчы. Таксама будуць прэзентаваны перспектывы развіцця і інвестыцыйныя магчымасці Аўгустоўскага канала, які знаходзіцца на польска-беларускай мяжы.

2

3

4

5

6

Лукаш Леанюк

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8