https://www.traditionrolex.com/8
<p>Абвешчаны вынікі конкурсу на помнік, які ўшануе памяць ахвяр авіякатастрофы ў Смаленску 2010 года</p>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Абвешчаны вынікі конкурсу на помнік, які ўшануе памяць ахвяр авіякатастрофы ў Смаленску 2010 года.

Сталі вядомыя вынікі конкурсу на смаленскі помнік. Міжнароднае журы выбрала праект групы Анджэй Салыга, Дарыюш Смяхоўскі, Дарыюш Каморэк.

У абгрунтаванні журы напісала, што манумент ушаноўвае месца авіякатастрофы.

Журы, у склад якога ўваходзілі архітэктары і мастакі з Польшчы, Германіі і Расіі, засядала апошнія 5 дзён. Абгрунтоўваючы рашэнне, архітэктар прафэсар Марэк Будзыньскі патлумачыў, што частка помніка – гэта чорная сцяна са шматлікімі шчылінамі да вышыні двух метраў. На сцяне змешчаны прозвішчы ахвяр. У помнік уключаны таксама сімвалічны камень, які паставілі адразу пасля катастрофы, і бяроза, у якую ўрэзаўся самалёт.

Помнік будзе гатовы праз год. Праект прафінансуецца польскім ўрадам.

яс

https://www.traditionrolex.com/8