<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">21 красавіка ў польскай сталіцы адбудзецца майстар-клас па беларускіх народных танцах</span></div>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

21 красавіка ў польскай сталіцы адбудзецца майстар-клас па беларускіх народных танцах.

Калі вы ўмееце танцаваць, крыху ўмееце ці зусім не ўмееце танцаваць, то гэта імпрэза для вас. Арганізацыя Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на майстар-клас па беларускіх народных танцах.

«Падыспан», «Лявоніха», «Кракавяк», «Матлёт», «Базар», «Людзьвінка», полька «Матылёк», «Каханачка», «Ойра». «Услухайцеся ў гэтыя мілагучныя назвы, і вашы ногі самі пойдуць у скокі пад гукі дуды!» – заахвочваюць арганізатары.

Імпрэза распачнецца а 14 гадзіне ў гарбатні Herba Thea: ul. Pokorna, 2 lok. U12.

дг