https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Коста-Рыцы навукоўцы налічваюць каля 70% усіх казурак, мятлушак і жывёлак планеты Зямля. А вось для турбізнесу выкарыстоўваецца не так і шмат жыўнасці. Вандруючы па кантоне Сан-Карлас, я трапіў на экалагічную экскурсію ў адзін з прыродных музеяў</p>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

У лацінамерыканскай Коста-Рыцы навукоўцы налічваюць каля 70% усіх казурак, мятлушак і жывёлак планеты Зямля. Усё жывое тут актыўна множыцца дзякуючы спрыяльнаму трапічнаму клімату.

А вось для турбізнесу выкарыстоўваецца не так і шмат жыўнасці. Вандруючы па кантоне Сан-Карлас, я трапіў на экалагічную экскурсію ў адзін з прыродных музеяў.

Разам са мной шмат амерыканцаў, канадцаў, ёсць французы, немцы.

І што вы думаеце, кастарыканцы прапанавалі пазнаёміцца з мурашамі, якіх і ў Беларусі поўна.

Каця Радрыгез, якая праводзіць экскурсію, запэўнівае, што жадаючых паглядзець на мурашовую хатку – штодня процьма.

1  

Прама над мурашамі вешаюць сцяблінкі з лісцем. Казуркі нясуць лісце да сваёй каралевы, якая ў параўнанні з іншымі выглядае сапраўды гіганцкай.

2

Каця Радрыгез: Яна тут – як маці ў вялікім доме. Гэта амапона – від кветак. Мурашы любяць іх спажываць. Таксама яны любяць апельсінавае дрэва. Яны любяць лісце з гэтых дрэў. І кожныя паўтара дні мы мяняем расліны, каб мурашы маглі сілкавацца свежым.

3

Адну з частак мурашовага дому змясцілі як бы пад шклом, каб турыст пабачыў, як выглядае аб’ект знутры.

4

Падобнага я ніколі не бачыў у Беларусі. А там жа таксама ёсць свае мурашовыя хаткі, і чаму б не прыдумаць такое трукацтва для турыстаў?

Прашоўшы далей, Каця знаёміць мяне ўжо з экзатычнымі жывёламі (якіх у Беларусі няма) – вялізнымі кракадзіламі. Трапічныя «Гены» ляніва грэюцца на гразі за агароджай. Цікаўлюся ў Каці Радрыгез, ці бывалі ў іхнім музеі інцыдэнты, каб кракадзілы некага з'елі. 

Каця Радрыгез: Не-не-не, канешне, не. Яны жывуць у нас каля 20 гадоў. У нас жыве чатыры кракадзілы. Адзін з іх – адносна малы. Мы тлумачым людзям, што нельга заходзіць унутр і рабіць фотаздымкі. Мы тлумачым, што на кракадзілаў можна глядзець зблізу, але і не асабліва блізка.
Кожны месяц спецыяльны чалавек прыязджае сюды і дае кракадзілам ежу. Вельмі шмат ежы. Раз на месяц. А потым ім патрабуецца ежа прыкладна праз 28 дзён.

5

фота: А. Парошын/Беларуская служба

Прайшоўшы яшчэ трошкі па экалагічным музеі, натрапляю на маленькага кракадзільчыка даўжынёй, можа, у метр.

Каця Радрыгез: Гэта не дзіцёнак. Ён з сямейства кракадзілаў, але правільна называецца кайман. Яны ядуць звычайна два разы на месяц. Раз на 15 дзён ці раз на месяц. Залежыць ад колькасьці ежы, якую яны спажываюць.

Натуральна, алігатараў у Беларусь не зацягнеш, але чаму б не зрабіць грошы, яшчэ больш раздзьмуўшы культ зубра ці, напрыклад, мілай жывёлкі бабра дзе-небудзь пад Бабруйскам?

Просты прыклад з далёкай Коста-Рыкі паказвае, што для таго, каб абудзіць цікавасць турыстаў, дастаткова часам проста ўключыць галаву.

Аляксандр Парошын,
спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё,
Сан-Карлас, Коста-Рыка

https://www.traditionrolex.com/8