Валакальныя сустрэчы ў Крынках

29.04.2012 - Витрина туров

Валакальныя сустрэчы ў Крынках

Валакальнікі з абодвух бакоў мяжы сустрэліся на сцэне Крынкаўскага Дома культуры. Песні перыяду Вялікадня праспявалі фальклорныя групы «Зараніца» (Польшча) і «Зарачанскія крынічкі» (Беларусь)

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Валакальнікі з абодвух бакоў мяжы сустрэліся на сцэне Крынкаўскага Дома культуры. Песні перыяду Вялікадня праспявалі фальклорныя групы «Зараніца» (Польшча) і «Зарачанскія крынічкі» (Беларусь).

Удзельнікі сустрэчы пабачылі таксама мульцімедыйную прэзентацыю эфектаў гадовых этнаграфічных экспедыцый сябраў таварыства Terra іncognita. Яны запісвалі аповеды людзей, песні, традыцыі і абрады Крынкаўскай зямлі. Разам з дзяўчатамі з «Зараніц» выступіў таксама акардэаніст з вёскі Ласіньяны спадар Анатоль Дарожка. Як адзначыла арганізатар імпрэзы Яанна Чабан, у час мерапрыемства можна было пабачыць таксама валакальную сцэнку ды традыцыйныя танцы перыяду Вялікадня.

– Мы яшчэ тут змаглі знайсці музыканта – апошняга гарманіста з вёскі Ласіньяны. Мы да яго некалькі разоў ездзілі, запісвалі яго. Ён граў на ўсіх вясковых забавах у наваколлі. З ім таксама рабілі рэпетыцыю з танцамі народнымі, бо тут бабулькі падвучылі нас крокам розным – традыцыйным танцавальным.

На сцэне Крынкаўскага Дома культуры выступілі таксама госці з Беларусі. Музыкі калектыва «Зарачанскія крынічкі» праспявалі некалькі валакальных песень ваколіц Гродна. Па словах Яанны Чабан, арганізатары хацелі пераадолець мяжу і паказаць супольную традыцыю валокання. Сустрэчу ў крынкаўскай сынагозе зладзіла таварыства Terra іncognita.

Лукаш Леанюк

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах