У Польшчы – дзевяць дзён выхадных: палякі адпачываюць

29.04.2012 - Витрина туров

У Польшчы – дзевяць дзён выхадных: палякі адпачываюць

Тыдзень на Балтыйскім моры можа каштаваць больш, чым тыдзень, напрыклад, у Егіпце, прычым разам з пералётам і харчаваннем па стандарце «ўсё ўключана»

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Польшча адпачывае. Большасць палякаў накіраваліся на тыднёвы адпачынак. 1 Мая – Дзень працы, 3 Мая – Свята Канстытуцыі. Аднак многія працаўнікі ўзялі водпускі на панядзелак, сераду і пятніцу, і атрымалася 9 дзён выхадных, уключна з суботамі і нядзелямі.

Як адпачываюць палякі? Перш за ўсё смажаць мяса і каўбаскі на грылі ў коле сяброў і сям’і, іншыя выязджаюць за горад.

Але павялічваецца група грамадзян, якія едуць на адпачынак у цёплыя краіны. Прычым на пачатку мая ўсе туры былі ўжо распраданыя, бо многія куплялі паездкі ў канцы мінулага года. Перш за ўсё на майскія святы палякі накіраваліся ў Турцыю, Егіпет, Грэцыю, на Канарскія астравы. Вялікім попытам у турыстаў карысталіся еўрапейскія гарады: Рым, Венецыя, Парыж.

Адначасова зменшылася колькасьць турыстаў, якія едуць на адпачынак на польскую Балтыку, і на гэта скардзяцца ўладальнікі мясцовых рэстаранаў і гасцініц. Але ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо тыдзень на Балтыйскім моры можа каштаваць больш, чым тыдзень, напрыклад, у Егіпце, прычым разам з пералётам і харчаваннем па стандарце «ўсё ўключана», паведамляе Gazeta Wyborcza.

Рубрики: Направления

Страны: Египет


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах