Пачуццё Еўропы ў спажывецкім варыянце: прымежны шопінг

01.05.2012 - Витрина туров

Пачуццё Еўропы ў спажывецкім варыянце: прымежны шопінг

Шопінг-туры ажыццяўляе вялікая колькасць турфірм. Трэба толькі выбраць сваю. Нягледзячы на амаль аднолькавы кошт, ёсць адрозненні. У першую чаргу – кіроўцы, недзе прафесійныя, якія не спрачаюцца з пасажырамі, добра выконваюць сваю працу, недзе – зусім наадварот. Па-другое, камфортнасць. Некаторыя фірмы імкнуцца як мага больш людзей утрамбаваць у машыну, за кошт вашых зацекшых ног і маленькага багажніка. А тое, што ён павінен быць умяшчальным, вы пераканаецеся ўжо пасля першага прыпынку такога шопінг-тура

Як паведамляе «Твой стыль»:

Думаю, што нікога не здзіўлю, сказаўшы, што жыццё ў памежным горадзе адрозніваецца ад жыцця ў горадзе недзе пасярэдзіне краіны. Не, ніякіх крыўд. Ні лепш, ні горш, проста іншае. І тое, што нам, прыгранічным, здаецца цалкам натуральным, іншым жыхарам у навіну.

Напрыклад, на пытанне, «ці доўгай была калейка», мы бадзёра адказваем, у адпаведнасці з тым, колькі мы прастаялі на мяжы, і гэты выраз не выклікае ні ў каго здзіўлення. Мне здаецца, што прымежнае жыццё гродзенцаў ніколі не спынялася, пачаўшыся з часоў перабудовы. Я, яшчэ малая, памятаю, як людзі штурмам бралі ўваход у прапускны пункт на чыгуначным вакзале, каб вывезці нейкую тэхніку (здаецца, тэлевізары) савецкай вытворчасці. А зараз вось «бяруць» цягнік Гродна–Кузніца. Ці змянілася за гэтыя 20 гадоў нашае жыццё? Фармальна – так, па сэнсе – наўрад ці. Аднак час ідзе, і з’яўляюцца новыя формы, больш цывілізаваныя, узаемаадносін двух памежных гарадоў – Гродна і Беластока.

Выраз «па закупы» устойліва ўвайшоў у наш побыт. Паехаць у Беласток на шопінг стала тыповай з’явай, тым больш, складаецца такое ўражанне, што амаль ці не ўвесь горад мае візы. Сустрэць у Беластоку знаёмых – гэта нармальная і цалкам натуральная справа. Як кажа мая сяброўка: «Беласток? Дык гэта ж прыгарад Гродна». І нічога, што колькасць жыхароў такая ж, для гродзенцаў гэты горад здаецца маленькім і нейкім сваім. Тым больш, за апошнія некалькі год гандаль там павярнуўся сваім ветлівым тварам на Усход. То бок, да нас.

У 5 гадзін раніцы я ўжо чакаю на прыпынку бус, які даставіць нас у Беласток. Увогуле, такія шопінг-туры ажыццяўляе вялікая колькасць турфірм. Трэба толькі выбраць сваю. Нягледзячы на амаль аднолькавы кошт, ёсць адрозненні. У першую чаргу – кіроўцы, недзе прафесійныя, якія не спрачаюцца з пасажырамі, добра выконваюць сваю працу, недзе – зусім наадварот. Па-другое, камфортнасць. Некаторыя фірмы імкнуцца як мага больш людзей утрамбаваць у машыну, за кошт вашых зацекшых ног і маленькага багажніка. А тое, што ён павінен быць умяшчальным, вы пераканаецеся ўжо пасля першага прыпынку такога шопінг-тура. Выбраць «сваю» фірму вам дапамогуць водгукі ад карыстальнікаў Гродзенскага форума ды вопытных знаёмых.

Жыццё на мяжы віруе, нягледзячы на час сутак. Мяжа – гэта самы цяжкі момант ва ўсім нашым падарожжы. Можна прастаяць вельмі доўга. Час цягнецца марудна. З цікавасцю пазіраю па баках. Сама мяжа – гэта зусім іншы свет, са сваімі навінамі і размовамі. Даведваемся, што шопінг-турысты, якія ўчора павінны былі прыехаць дахаты, усё яшчэ стаяць на беларускім баку мяжы. Мы былі ўжо на тэрыторыі Польшчы, а чарга з вялікіх аўтобусаў і бусаў і не думала рухацца. Потым кіроўцы распавялі, што адпусцілі іх толькі ў 11 раніцы. 17 гадзін на мяжы! Кажуць, пад’елі ўсё, што везлі дадому, і напісалі шмат скаргаў.

Акрамя магчымых чэргаў на мяжы, з асаблівасцей можна адзначыць прыбіральні. Хадзіць у іх лепш на польскім баку. Наогул, польская мяжа больш цывілізаваная – і бар ёсць, і банк, і прыбіральні добрыя, еўрапейскія так бы мовіць, і аўтаматы з кавай-гарбатай. Таксама трэба памятаць, што палякі маюць права правесці так званы грашовы кантроль. З сабою ў вас павінна быць не менш за 100 долараў на дзень. Нарэшце накіроўваемся ў бок Беластока.

Першы прыпынак – Кальварыйскі рынак. На яго наведванне адводзіцца часцей за ўсе гадзіна-паўтары. Больш і не трэба – за гэты час яго можна тры разы абыйсці. І там ёсць усё, што трэба – танная нямецкая кава, развалы з кітайскім барахлом і ралеты з прымальным па якасці абуткам і адзеннем нонэйм. Менавіта на рынку лепш мяняць грошы – курс добра адрозніваецца ад гарадскога. І лепш гэта зрабіць адразу, бо тут у адзіны момант ён можа змяніцца. Залежыць гэта толькі ад таго, колькі здалі долараў. Шмат – курс стане больш танным. Ва ўсіх абменных пунктах ён аднолькавы, можна не бегаць ў пошуках больш выгоднага.

1

Прадаўцы размаўляюць па-расійску шпарка і правільна. Пакуль мая сяброўка выбірала абутак, я трохі паразмаўляла з усмешлівай прадпрымальніцай:

– Так, большасць пакупнікоў – беларусы. Часцей з Гродна і Мінска. Прыязджаюць і расіяне.

Тут, на рынку, можна нават аформіць на ВАТы дакументы. Яшчэ год таму такога не было Сапраўды, раней палякі з неахвотай давалі квіткі на вяртанне НДВ. Зараз гэта – натуральная з’ява. Толькі ёсць, канешне, умовы. Трэба набыць тавару на 200 і больш злотых ды мець у квітку не больш за 7 пазіцый. Зняць VAT можна нават з адзення і абутку.

2

Галерэі «Бяла» і «Альфа» (на здымку) – наступныя прыпынкі стандартнага шопінг-тура, якія прапануюць гродзенскія турфірмы. Менавіта туды едзе большая частка пакупнікоў. Там можна набыць і тэхніку, і адзенне вядомых брэндаў (Mango, Esprit, NewYorker, TallyWeihl, Tiffi, House, Promod, Pimkie, Americanos) ды дзіцячыя прыналежнасці на 30–50 працэнтаў танней, чым у нас. І, вядома, тут заўсёды можна сустрэць сваіх гродзенскіх знаёмых. Часцяком бачыш тых людзей, якіх на Радзіме не сустракаў ужо дастаткова доўгі час. Гэтыя гандлёвыя цэнтры таксама маюць вялікія дзіцячыя пакоі для дзетак розных узростаў, кавярні прапануюць вялікую колькасць страў на любы густ – ад кітайскіх да грэчаскіх.

Наогул, шопінг з дзецьмі ў Еўропе, ў тым ліку і ў Польшчы – натуральная з’ява. Беларусы таксама налаўчыліся ездзіць з дзецьмі. Па-першае, ёсць тэарытычная магчымасць пазбегнуць чаргі на мяжы, калі з вамі малое, да трох год, дзіця; па-другое, можна больш прывезці, бо на аднаго чалавека без мытных пошлін можна правозіць да 50 кг. Ну, і дзіцячыя пакоі, напрыклад, у галерэі «Бялай» лепш, чым атракцыёны ў нашым гарадскім парку.

3  

На закуску застаецца гіпермаркет Aushan – адзін з самых вялікіх у Беластоку. Побач з ім знаходзяцца яшчэ Leroy Merlin – вялікі будаўнічы супермаркет і гіпермаркет Selgros, які не карыстаецца асаблівым попытам у беларусаў. Як распавялі мне «бывалыя», там дастаткова марудна вяртаюць ВАТы, вось і не хочуць пакупнікі звязвацца.

Аднак і там можна трапіць на дастаткова прывабныя кошты, асабліва на тэхніку. Часцяком у гіпермаркетах праходзяць нейкія забаўляльныя праграмы для дзяцей, прысвечаныя тым ці іншым святам ці мерапрыемствам. Канешне, бясплатна.

4

 Таксама можна ўбачыць нейкія спецыяльныя дабрачынныя праграмы. Напрыклад, калі ты нешта набываеш спецыяльнае, сума ідзе на дапамогу хворым дзецям, ці вось збіралі макулатуру (на здымку)…

Дзве з паловай гадзіны, адведзеныя на Aushan, праляцелі незаўважна, і вось мы ўжо кіруемся ў бок мяжы. Вяртанне дадому зацягваецца. Польскія мытнікі і памежнікі працуюць надта марудна. Аўтамабілісты пачынаюць сігналіць. Чарга трохі зрушылася. Часцяком так бывае, што легкавыя машыны ідуць хутчэй, чым мікрааўтобусы.

З пункту гледжання эканоміі часу, лепш ехаць на бусах, якія ідуць па маршруце. Вось тут сапраўды без чаргі і па раскладзе. Дарэчы, з гродзенскага аўтавакзала ідуць мікрааўтобусы наўпрост да «Ашана». Каштуе гэта даражэй, чым стандартны шопінг-тур, але затое на мяжы без затрымак. Па часе больш затрымліваюць «нашы», што вельмі здзіўляе. Смяяёмся з суседзямі па бусе: «Не хочуць «здраднікаў» усяго беларускага на радзіму пускаць». Аднойчы было так, што мытнік, сабраўшы пашпарты, зышоў з імі… на 2 гадзіны. Куды хадзіў, чаму так доўга? Людзі так і не зразумелі.

Бывае і асабісты дагляд. Шукаюць рознае, усё залежыць ад кан'юнктуры рынку. Зараз шукаюць мяса. Па беларускіх пастановах везці яго нельга, але каштаваць усё мясное стала ў нас ужо занадта дорага, вось людзі і займаюцца кантрабандай. А па-іншаму, на жаль, гэта і не назавеш. Добра, калі, знайшоўшы кавалак такога мяса (выразка, дарэчы, каштуе ў Польшчы прыкладна 45–50 тыс. беларускіх рублеў), мытнік проста яго канфіскуе, а можа і штраф даць.

Нарэшце, пасле амаль 5 гадзін стаяння на двух баках мяжы мы вяртаемся дадому. Вельмі стаміўшыся, бо вандроўку такую наўрад ці назавеш лёгкай прыгодай, але задаволеныя таннымі пакупкамі. Калі пытаю людзей, ці паедуць яны яшчэ раз, адказваюць, нават з радасцю – так, зноў і зноў, бо адчуваем сябе часткай Еўропы, няхай і ў такім спажывецкім варыянце. Вось такое транспамежнае супрацоўніцтва народаў.

Вольга Камягіна

Рубрики: Шопинг

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

01.05.2012 13:02
Anonymous
ответить

Мытнiк не збiрае пашпарты, яны яму да дупы. Пашпарты кантралююць памежнiкi. Гэта 2 розныя службы.

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах