<p>Гарадскім саветам паспяхова было разгледжана пытанне аб прысваенні адной з плошчаў у новым раёне Ашдода імені Янкі Купалы. Варта адзначыць, гэтая ідэя належыць паслу Беларусі ў Ізраілі Ігару Ляшчэнi</p>

Як паведамляе «Культура»:

У найбліжэйшы час у буйным ізраільскім горадзе Ашдод з’явіцца плошча імя нашага славутага Песняра.

У прыватнасці, 2 мая мясцовым гарадскім саветам паспяхова было разгледжана пытанне аб прысваенні адной з плошчаў у новым раёне Ашдода імені Янкі Купалы. Варта адзначыць, гэтая ідэя належыць паслу Беларусі ў Ізраілі Ігару Ляшчэні. Ініцыятыву падтрымалі мэр Іхіель Ласры і Ашдодскае беларускае зямляцтва на чале з Ісаакам Цфасманам. Трэба сказаць, што ўпершыню гэтае рашэнне мэр Ашдода агучыў яшчэ месяц таму, на сустрэчы са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Палышанковым.

Такім чынам, гэтая ініцыятыва мусіць стаць актам добрай волі і крокам на шляху збліжэння двух народаў, тым больш, што зусім нядаўна Ашдод і Брэст падпісалі дагавор аб пабрацімскіх адносінах паміж двума гарадамі.