https://www.traditionrolex.com/8
<p>Генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч выказаў шкадаванне, што малы памежны рух паміж Польшчай і Беларуссю да гэтага часу не дзейнічае<strong></strong></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч выказаў шкадаванне, што малы памежны рух паміж Польшчай і Беларуссю да гэтага часу не дзейнічае.

Па яго словах, палітычныя рашэнні пра гэта былі прыняты бакамі ў канцы 2010 года, аднак Беларусь не дае сігналу на яго запуск з эканамічных меркаванняў:

– З аднаго боку можна сказаць аб тым, што праўныя пытанні ўрэгуляваныя з абодвух бакоў, не хапае толькі палітычнага рашэння беларускага боку. Але я мяркую, што з увагі на эканамічныя пытанні, беларускі бок не зацікаўлены ў запуску малога памежнага руху. Як мы бачым, яго няма не толькі з Польшчай, але і з Літвой ён не распачаўся, а рух на беларуска-латышскай мяжы мінімальны.

Пагадненне пра малы памежны рух Латвіі і Беларусі ўжо дзейнічае. Аднак колькасць выдадзеных дазволаў на спрошчанае перасячэнне мяжы невялікая. З беларускага боку зона малога памежнага руху ахоплівае гарады Браслаў, Верхнядзвінск, Міёры, пасёлак Відзы, з латвійскага боку – гарады Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупе. 

Кастусь Бандарук

https://www.traditionrolex.com/8