https://www.traditionrolex.com/8
<p>На сітуацыю на галоўных памежных пераходах «Баброўнікі», «Кузніца» і на мяжу ў цэлым, пратэстная акцыя ўплыву не аказала. Аналіз абслужанай колькасці аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы ў Падляшскім ваяводстве выявіў, што абслугоўванне ажыццяўлялася плаўна, а машыны перасякалі мяжу даволі хутка.</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Федэрацыя прафсаюзаў памежнай службы Польшчы мае намер працягваць акцыі пратэсту з патрабаваннем ураўнання пенсійных правоў мытнікаў з правамі супрацоўнікаў іншых сілавых структур.

Па словах прадстаўніка Федэрацыі Яцка Станішэўскага, паколькі ўлады ігнаруюць патрабаванні мытнікаў, акцыі ў выглядзе так званага «італьянскага страйку», дасканалага, узмоцненага кантролю, які замаруджвае памежны пропуск, будуць працягвацца і набудуць «пакрокавы характар»:

– Гэты «пакрокавы характар» будзе выяўляцца ў розных формах. Акцыя будзе расцягвацца ў часе, калі раней гэта было 2-3 гадзіны, цяпер пратэст можа доўжыцца 5-6 гадзін ці цэлы дзень. Усё залежыць ад таго, якую форму гэта ўсё прыме.

Па словах прэс-сакратара Беластоцкай мытнай палаты Мацея Чарнецкага, пакуль пратэстная акцыя мытнікаў на пунктах пропуску ў Падляшскім ваяводстве не прывяла да павелічэння чэргаў на мяжы:

– На сітуацыю на галоўных памежных пераходах «Баброўнікі», «Кузніца» і на мяжу ў цэлым, пратэстная акцыя ўплыву не аказала. Аналіз абслужанай колькасці аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы ў Падляшскім ваяводстве выявіў, што абслугоўванне ажыццяўлялася плаўна, а машыны перасякалі мяжу даволі хутка.

Па словах Яцка Станішэўскага, Федэрацыя прафсаюзаў мытнікаў выказвае шкадаванне з прычыны ўскладнення памежнага пропуску, але гэта адзіны спосаб, якім магчыма звярнуць увагу на праблемы некалькіх тысяч польскіх мытнікаў.

Кастусь Бандарук, Валянціна Лаеўская

https://www.traditionrolex.com/8