https://www.traditionrolex.com/8
<p><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">У справе віз у Беларусі і Украіне польскі бок апынуўся ў тупіковай сітуацыі, піша Rzeczpospolita. На Украіне летась выдана 527 тысяч віз, Польшча не можа павялічыць колькасць консулаў па тэхнічных прычынах, у Беларусі – па палітычных </span></p>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Атрымаць польскую візу ў Беларусі ўсё цяжэй.

Вінаваты ў гэтым не польскі бок, піша Rzeczpospolita.

Газета працягвае абмяркоўваць праблемы з атрыманнем польскіх віз у Беларусі. Штодзёнка зазначае, што ёсць велізарныя праблемы з працай сістэмы «Электроннае консульства». Немагчыма залягавацца ў сістэму і запісацца на размову з консулам. Перад будынкам польскага консульства ў Мінску стаяць ажно тры чэргі: на праверку дакументаў, па нацыянальныя візы і па шэнген-візы. У Гродне нават дзейнічае «візавая мафія», якая купляе ад працаўнікоў консульства свабодныя тэрміны на размову з консулам, а потым прадае іх па 15–20 еўра.

Міністэрства замежных спраў Польшчы патлумачыла польскаму выданню сваё бачанне сітуацыі. Летась Польшча выдала беларусам 300 тысяч віз, што на 49% больш, чым год раней. Іншыя ж пасольствы краін ЕЗ у Беларусі выдалі на 11% віз менш. «У Беларусі працуюць 12 консулаў, патрэбна ў тры разы больш, каб забяспечыць попыт на візы», – зазначыў прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі.

На гэта не хочуць пагадзіцца беларускія ўлады. Прэс-сакратар беларускага МЗС патлумачыў прычыны гэтага рашэння. Маўляў, польскія консулы працуюць «мала прадуктыўна», больш прадуктыўныя беларускія консулы ў Польшчы, колькасць якіх значна меншая, цытуе словы Андрэя Савіных польскае выданне. Беларускі бок зазначыў, што польскае консульства павінна «забяспечыць шырэйшы канал доступу на інтэрнет-старонку», каб аптымізаваць інтэрнет-сістэму запісаў на падачу дакументаў.

Польскі бок адказвае, што ў Беларусі доступ да інтэрнету рэгулюе манапаліст і ёсць праблемы з працай сістэмы. Апроч таго, на падачу дакументаў запісваюцца цэлыя мікрараёны. Польскі бок не можа ўсім заблакаваць доступ. Менавіта гэтыя тэрміны потым прадаюцца.

У справе віз у Беларусі і Украіне польскі бок апынуўся ў тупіковай сітуацыі, піша Rzeczpospolita. На Украіне летась выдана 527 тысяч віз, Польшча не можа павялічыць колькасць консулаў па тэхнічных прычынах, у Беларусі – па палітычных. Пры гэтым, зазначае штодзёнка, колькасць жадаючых атрымаць польскую візу не зменшыцца.

 

https://www.traditionrolex.com/8