У Вільні з’явіўся рэстаран беларускай кухні

23.05.2012 - Витрина туров

У Вільні з’явіўся рэстаран беларускай кухні

На карце беларускай Вільні з’явіўся новы адрас. Ён зацікавіць не толькі, і нават не столькі, аматараў беларускай гісторыі, колькі гурманаў — у Вільні адкрыўся беларускі рэстаран Guda

Як паведамляе партал vilnia-by.com:

На карце беларускай Вільні з’явіўся новы адрас. Ён зацікавіць не толькі, і нават не столькі, аматараў беларускай гісторыі, колькі гурманаў — у Вільні адкрыўся беларускі рэстаран Guda.

Якія вы ведаеце стравы беларускай кухні? Мачанка, верашчака, дранікі… Ну хіба што дранікі знаёмыя ўсім беларусам, астатнія ж гастранамічныя прыхільнасці нашых продкаў для многіх — terra incognita.

Адкрыццё рэстарана — падзея доўгачаканая. «Ідэя адкрыцця ў Вільні беларускай карчмы, кавярні ці рэстарана не новая – яна свідравала нам галовы яшчэ гадоў 20–25 таму», — сказаў у час кароткай афіцыйнай часткі адзін з пачынальнікаў адраджэння беларускага культурнага і грамадскага жыцця ў паваеннай Літве Валянцін Стэх.

Ці стане рэстаран яшчэ аднім асяродкам беларускай культуры, «у якім можна было б не толькі смачна паесці, адведаць тых жа дранікаў ці верашчакі, але і паслухаць добрую музыку, пачытаць вершы ці
паспяваць», пакажа час. Сёння ж бясспрэчна адно — у Вільні ўпершыню прадстаўлена беларуская кухня.

Калі ж беларуская кухня вам не да спадобы альбо проста не хочацца мачанкі пад гарэлачку, можна замовіць віна з Melone e Prosciutto — у меню рэстарана прадстаўлена не толькі беларуская, але і еўрапейская кухня.

Наведаць рэстаран, які знаходзіцца па адрасе: вул. Pylimo, g. 27, усе жадаючыя змогуць ужо ў пачатку чэрвеня. Пакуль жа Vilnia-By прапаноўвае вам фотарэпартаж з вечарыны з нагоды адкрыцця рэстарана.

Кароткая ўрачыстая частка вялася на дзвюх мовах – беларускай і літоўскай

Адзін з пачынальнікаў адраджэння беларускага культурнага і грамадскага жыцця ў паваеннай Літве, былы старшыня Беларускага клуба «Сябрына» ў Вільні Валянцін Стэх пажадаў рэстарану, каб у ім заўсёды панаваў беларускі дух

Дырэктар рэстарана Guda Эгле Кебурэне

Шэф-повар рэстарана Guda

Дырэктар Віленскай сярэдняй школы імя Францішка Скарыны Галіна Сівалава (злева) і дырэктар цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Літоўскага ўніверсітэта эдукалогіі Лілія Плыгаўка

Ангеліна Якшцене

Былы вучань Віленскай беларускай гімназіі Яраслаў Станкевіч (злева) і сакратар рэдакцыі беларускай газеты «Рунь» у Вільні Павел Саўчанка.

Аўтар і вядучы беларускай перадачы «Віленскі сшытак» на літоўскім тэлебачанні Сяржук Гаўрыленка з жонкай Ірынай

Рубрики: Гастрономические Туры

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

23.05.2012 15:48
Anonymous
ответить

Ссылка на vilnia-by битая

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах