Удзельнікі незвычайнага падарожжа пройдуць «ягелонскім шляхам» праз Беларусь

28.05.2012 - Витрина туров

Удзельнікі незвычайнага падарожжа пройдуць «ягелонскім шляхам» праз Беларусь

«Ягелонскі шлях» праз Кракаў, Люблін, Беларусь і на Вільню – гэта падарожжа ў мінулае 1386–1611 гг. па слядах каралёў, купцоў і артыстаў. З 1 па 14 ліпеня міжнародны турыстычна-культурны парк Via Jagiellonica арганізуе падарожжа «Ягелонскім шляхам» з нагоды 580-й гадавіны Гарадзенскай уніі

«Ягелонскі шлях» праз Кракаў, Люблін, Беларусь і на Вільню – гэта падарожжа ў мінулае 1386–1611 гг. па слядах каралёў, купцоў і артыстаў. З 1 па 14 ліпеня міжнародны турыстычна-культурны парк Via Jagiellonica арганізуе падарожжа «Ягелонскім шляхам» з нагоды 580-й гадавіны Гарадзенскай уніі.

Палякі і літоўцы з аднаго боку, беларусы ды ўкраінцы з другога… Хаця ў нашых народаў супольнае мінулае, аднак няма магчымасці лёгка ўступаць у кантакт адзін з адным. Асноўнай прычынай гэтага з’яўляюцца не моўныя адрозненні, а адсутнасць свабодных межаў. Падарожжы ў суседнія краіны ўскладняе шэнгенская віза – сучасная сцяна, якая дзеліць народы пашпартнымі і візавымі абавязкамі.

Складаная сітуацыя была таксама і ў 1386 годзе, калі вялікі князь літоўскі Ягайла, які жыў у Вільні, адправіўся ў Кракаў, які быў тады сталіцай, каб атрымаць карону Польскага каралеўства. Едучы з Брэста ў Люблін, ён перасек варожую – да нядаўняга – мяжу, якая аддзяляла розныя не толькі палітычна, але культурна і рэлігійна краіны. У час свайго падарожжа Ягайла быў ахрышчаны, ажаніўся на каралеве Ядвізе і стаў каралём Польшчы.

Пасля польска-літоўскай уніі у цэнтры Еўропы ўзнікла спецыяльная зона культурнага абмену паміж лацінскай і візантыйскай цывілізацыямі. Да 1611 года вялікую ролю ў камунікацыйных зносінах адыгрываў тракт, які аб’ядноўваў Кракаў і Вільню, а праходзіў між іншым праз горад Люблін, які стаў вядомым дзякуючы ўніі 1569 года.

Каралеўскі тракт нядаўна быў адноўлены турыстычнай арганізацыяй «Ягелонскі шлях» у якасці міжнароднага турыстычнага шляху Via Jagiellonica. Гэта прываблівае да наведвання з мэтай адрыцця гістарычнай, а таксама сучаснай культурнай спадчыны суседзяў (прапанову дапаўняе Via Mercatoria – гандлёвы шлях Вроцлаў–Люблін–Львоў).

Да ўдзелу ў падарожжы «Ягелонскі шлях» запрашаюцца ўсе ахвотныя. Удзел платны. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ўстановы www.viajagiellonica.eu

 

 

Рубрики: Акции Ностальгический Туризм

Страны: Беларусь


Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах