<p>Кожны год у Польшчу прыязджаюць 185 тысяч шведаў</p>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Польшча апынулася на 14-м месцы ў рэйтынгу найбольш папулярных краін. Кожны год у Польшчу прыязджаюць 185 тысяч шведаў.

Польшча ўпершыню апынулася ў групе 15 найбольш папулярных краін сярод шведскіх турыстаў.

Кожны год за мяжой адпачывае больш за 10 мільёнаў шведаў. Беручы пад увагу факт, што ў Швецыі пражывае 9,5 мільёна грамадзян, гэта азначае, што некаторыя шведскія турысты выязджаюць на замежны адпачынак як мінімум два разы ў год.