https://www.traditionrolex.com/8
<p>20 мая ў г. Шальчынінкай адбыўся XVII Міжнародны фестываль фальклору Daina prie Salcios. Упершыню за сваё існаванне на літоўскае свята быў запрошаны з выставай Воранаўскi раённы Дом рамёстваў</p>
20 мая ў г. Шальчынінкай адбыўся XVII Міжнародны фестываль фальклору Daina prie Salcios.
Упершыню за сваё існаванне на літоўскае свята быў запрошаны з выставай Воранаўскi раённы Дом рамёстваў. А гэтым паведамляе «Воранаўcкая газета»
На гасціннай суседскай зямлі сабраліся літоўскія і польскія калектывы з Беларусі, прынялі ўдзел майстры народнай творчасці з Літвы, Польшчы, Расіі, Беларусі.
Цяжка было адвесці вочы ад непаўторных дываноў і посцілак, прыгожых абрусаў і рушнікоў, самабытных вырабаў з дрэва, лазы, саломы.
2
Вельмі зацікавілі на майстар-класе сваёй працай ганчары з Польшчы.
3
Воранаўскае падвор’е з выставай майстроў з раённага Дома рамёстваў, - піша выданне, - выглядала самым цікавым, утульным і прыгожым.
1
Аж да позняга вечара яго не пакідалі наведвальнікі, зачараваныя ўменнем нашых людзей.
https://www.traditionrolex.com/8