https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ад віртуальнай дыспетчарскай немагчыма адарвацца. Аказваецца, над намі, на агромнай вышыні, ідзе вельмі напружанае жыццё. Дарэчы, пры дапамозе гэтага сайта можна назіраць за любым канкрэтным самалётам у любой кропцы зямнога шара, глядзець, як праходзіць палёт вашых сваякоў ці знаёмых</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Наступае гарачая пара масавага адпачынку. Хтосьці збіраецца традыцыйна ў Крым, а хтосьці – на прэстыжныя еўрапейскія курорты. Аднак вялікая колькасць беларусаў застаецца дома, на сваіх лецішчах, ці ўвогуле не высоўваючыся далей свайго населенага пункта: у каго грошай няма, хто – невыязны.

І вось так, самотны, выйдзеш на вуліцу, глянеш у блакітнае неба… Для тых, хто марыць пра падарожжы, хаця б і віртуальныя, прапаную зайсці на адпаведны сайт. Тут у рэжыме рэальнага часу можна адсочваць палёты самалётаў (як рэйсавых, так і чартаў) дзе заўгодна, у прыватнасці, і ў беларускім небе.

Вось над Зэльвай праплывае самалёцік. Так, што гэта за рэйс? А-319, ляціць з Прагі ў Екацерынбург на вышыні 11 887 метраў. А вось у адваротным кірунку прыкладна ў тым жа раёне рухаецца Боінг-777, рэйс Ганконг–Парыж. Вось Боінг-737 перасякае літоўска-беларускую мяжу, пралятае непадалёк ад Гродна. Рэйс Рыга–Анталья, пасажырам можна толькі пазайздросціць.

1

Столькі самалётаў адначасова над Еўропай

Тым часам над Ваўкавыскам амаль на дзесяцікіламетровай вышыні праходзіць прыгажун швейцарскай авіякампаніі Swiss, накіроўваючыся з Жэневы ў Маскву. А вось прыкладна там жа з’яўляецца паветраны карабель, які ажыццяўляе рэйс Парыж–Гуанчжоў. Цікава, самалет – не традыцыйны «Боінг» ці «Аэробус», а менш знаёмы МД-11.

Ад віртуальнай дыспетчарскай немагчыма адарвацца. Аказваецца, над намі, на агромнай вышыні, ідзе вельмі напружанае жыццё. Дарэчы, пры дапамозе гэтага сайта можна назіраць за любым канкрэтным самалётам у любой кропцы зямнога шара, глядзець, як праходзіць палёт вашых сваякоў ці знаёмых.

2

Узляцеўшы ў Парыжы, самалёт хутка быў у беларускім небе

Усё, заканчваю набіраць гэты тэкст, вяртаюся да самалётаў. Што там новага ў небе? Да Мастоў набліжаецца «Аэробус» з Масквы, пункт прызначэння – Марсель. Праляцеў Масты, хутка набліжаецца да беларуска-польскай мяжы. Ну, як спяваецца ў папулярнай цяпер песні: «А там яшчэ нямнога – і Праванс…».

Юрый Камягін

https://www.traditionrolex.com/8