Беласток запрашае на фестываль яўрэйскай культуры

14.06.2012 - Витрина туров

Беласток запрашае на фестываль яўрэйскай культуры

Канцэрты, а таксама выставы, кулінарныя майстар-класы і ізраільская камедыя – гэта ўсё будзе адбывацца ў рамках фестываля яўрэйскай культуры “Захор – колер і гук”

Канцэрты, а таксама выставы, кулінарныя майстар-класы і ізраільская камедыя – гэта ўсё будзе адбывацца ў рамках фестываля яўрэйскай культуры “Захор – колер і гук”, паведамляе Радыё Рацыя.

Ужо пяты раз жыхары і госці Беластока пачуюць розныя віды музыкі, ад фальковай па класічную. Фестываль пачне ў пятніцу амерыканскі кларнетыст Давід Кракаўэр. Разам з аркестрай Падляшскай оперы і філармоніі зайграе клезмерскія стандарты памяшаныя з сучаснымі музычнымі жанрамі. З канцэртам у беластоцкай “Фаме” выступіць панк-рокавы гурт з Dolly`s Circus з Ізраіля. Як адзначыла старшыня Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Ізраіль Люцы Лісоўская, адзін канцэрт у рамках фестываля пройдзе таксама ў Орлі.

– У гэтым годзе мы выйшлі па-за межы Беластока. Адзін дзень мы будзем з фестывалем у Орлі. Чаму Орля? Прыгожая сінагога, многія беластачане не былі ў Орлі, а вельмі хацелі бы там быць, пабачыць яе. Таксама мы хацелі б прыпомніць жыхарам Орлі тое, што калісьці ў іх было праз музыку. Няхай яе пазнаюць, няхай цешацца, няхай гуляюць разам з намі.

У нядзелю перад будынкам сінагогі ў Орлі выступяць Pozytyv Podlaschian Folk Orkestra i група Acoustic Acrobats з Кракава. Пачатак канцэрта ў 14 гадзін. Таксама ў нядзелю будзе можна пагуляць па месцах звязаных з беластоцкімі яўрэямі. Пры ратушы пройдуць майстар-класы яўрэйскай кухні і танца. Фестываль “Захор” закончыцца ў аўторак Першай міжнароднай канферэнцыяй “Яўрэі ўсходняй Польшчы. Культура – Традыцыя – Пісьменнасць”.

 

Рубрики: Фестивали

Страны: Израиль


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах